Гудаера (Goodyera) — род травяністых раслін сямейства , распаўсюджаных у Еўразіі, на поўдні Афрыкі, у Паўночнай Амерыцы, на паўночным усходзе Аўстраліі, на ціхаакіянскіх астравах. Род уключае каля ста відаў, распаўсюджаных вельмі шырока ў трапічнай і субрапічнай зонах абодвух паўшар’яў. Некалькі відаў маюць арэал у лясной зоне Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.
Апісанне Род названы Робертам Броўнам у 1813 годзе ў гонар (1592—1664) — англійскага батаніка.
Ён уваходзіць у падсямейства , трыбу , субтрыбу .
Прадстаўнікі роду — карэнішчавыя геафіты, для іх характэрныя паўзучыя карэнішчы з разеткамі вечназялёнага лісця ў вузлах. Па будове кветкі род блізкі да роду : мешкападобны нектарнік губы з адцягнутай верхавінай, лісточкі калякветніка сыходзяцца над калонкай. Палініі крупчастыя, у адрозненне ад іншых прадстаўнікоў трыбы .
Віды роду — доўгажывучыя, наземныя (рэдка эпіфітныя) мнагалетнікі. Разеткі могуць вегетаваць на працягу некалькіх сезонаў. Карэнішча нясе некалькі разетак, таму звычайна расліны размешчаны групамі або вялікімі калоніямі. У вузлах карэнішча размешчаны нешматлікія мясістыя, кудзелістыя карані, іх больш паблізу актыўна растучай верхавіны карэнішча. Кожная разетка да перыяду цвіцення расце 1-3 года. Сцёблы вырастаюць з цэнтра дарослай разеткі. Сцёблы прамыя або ўзыходныя, пакрытыя лісцем. Лісце розных адценняў зялёнага колеру, ланцэтнае да авальна-эліптычнага, часта скошанае, злёгку мясістае. Жылкі зверху могуць быць белага ці ружовага колеру. Суквецці верхавінныя, цыліндрычныя або аднабокія. Кветаножкі пры аснове з некалькімі чахольчатымі, голымі або апушанымі, лускавінкамі. Пялёсткі свабодныя, зверху апушаныя або голыя. Верхнія пялёсткі ўвагнутыя, яны фарміруюць башлычок разам з вонкавымі лісточкамі калякветніка. Каробачкі прамыя, яйцападобныя або эліпсоідныя. Пасля паспявання пладоў разетка адмірае, то ёсць ліставая разетка (але не расліна) монакарпная.
Віды Род змяшчае каля 100 відаў, распаўсюджаных ва ўмераных і трапічных абласцях Зямлі.
. Мазамбік, Мадагаскар. . Бутан, Індыя. . Востраў Сулавесі. . Новая Гвінея. . Паўночны Тайвань (гара Лалашань). . Японія (Банінскія астравы). . Захад Суматры. . Малака, Малайскі архіпелаг, Новая Гвінея. . Гімалаі. . Кітай (Хубэй, Юньнань), паўночны Тайвань. . Японія (астравы Ціцідзіма, Хахадзіма). . Кітай (Гуйчжоу, Юньнань). . Маскарэнскія астравы. . Цэнтральная Амерыка. . Філіпіны . Малака, Малайскі архіпелаг, Новая Гвінея. . Барнеа (Сабах). . Папуа — Новая Гвінея. . Тайвань. . Новая Гвінея. . Мексіка, Цэнтральная Амерыка. . Кітай (Юньнань), Індыя (Сікім). . Філіпіны (востраў Лусон). . Цэнтральная Амерыка. . Новая Гвінея. . Мексіка (Ч’япас), Коста-Рыка. . Мадагаскар. . Гімалаі. . Індыя, Японія, Ява. . Гімалаі (Юньнань). . Суматра. . Заходняя Новая Гвінея. . Мадагаскар. . Японія, Тайвань. . Гімалаі. . Цэнтральны і паўднёвы Кітай, паўднёвыя Курылы, Тайвань. . Гаіці. . Заходні Непал, Малака. . Востраў Мадагаскар. . Вануату. . Кітай (Гуандун), Тайвань. . Новая Гвінея. . Малайзія (Селангор). . Філіпіны (востраў Лусон). . Партугалія (востраў Мадэйра). . Цэнтральная Амерыка. . Заходняя Ява. . Коста-Рыка. . Коста-Рыка. . М’янма. . Тайвань. . Паўднёвая Суматра, Малыя Зондскія астравы. . Паўночная Амерыка. . Коста-Рыка, заходняя Панама. . Японія, Тайвань. . Востраў Мадагаскар. . Сальвадор. . Архіпелаг Бісмарка. . Тропікі і субтропікі Азіі. . Паўночная Амерыка. . Мексіка (Веракрус). . Малайскі архіпелаг. . Філіпіны (востраўМінданаа). . Індыя (Асам), Кітай (Юньнань, Хунань, Фуцзянь). . Барэальная зона паўночнага паўшар’я. . Барнеа, Ява. . В’етнам. . Індыя (Асам), Тайвань. . Мадагаскар, Рэюньён. . Поўнач Барнеа. . Малайзія (Саравак). . Паўднёвая Карэя. . Індыя (Асам), Малайскі архіпелаг. . Малукскія астравы (востраў Серам). . Суматра, Тыбет, Японія. . Новая Каледонія. . Сейшэлы. . Ганконг, паўднёвы Тайвань. . Шры-Ланка. . Папуа — Новая Гвінея. . Мексіка, Цэнтральная Амерыка, Карыбскія астравы. . Малыя Зондскія астравы. . Таіці (Астравы Таварыства). . Паўночная Амерыка. . Індыя (Адыша), Тайланд. . Коста-Рыка. . Барнеа. . Умераная зона Усходняй Азіі. . Новая Гвінея. . Тропікі і субтропікі Азіі. . Фіджы (астравы Віці-Леву, Вануа-Леву). . Усходні Непал. . Новая Гвінея. . Кітай (Сычуань). . Кітай (Сычуань). . Тайвань (востраў Ланьюй). . Паўночны Тайвань, Гуандун. . Кітай (Юньнань, Сычуань). . Мексіка (Веракрус).
Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Архідныя