Кафедральны сабор Трох Свяціцеляў — галоўны праваслаўны храм горада Магілёва, помнік архітэктуры пачатку XX ст.
У Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь імя царквы пададзена з граматычнай памылкай як Трох Свяціцелей.
Адметная асаблівасць храма — магчымасць увайсці ў яго з трох бакоў. Храм названы ў гонар трох святых — Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова, Іаана Залатавуста.
Гісторыя Закладка першага каменя Храма адбылася ў 1903 годзе. Узвядзенне Храма працягвалася 11 гадоў і праходзіла пад наглядам губернскага архітэктара П. Кальніна. У 1914 годзе будаўніцтва было скончана. Храм пабудаваны ў форме крыжа і завершаны сям'ю купаламі.
Падчас 1-й сусветнай воіны і знаходжання ў Магілёве Стаўкі храм часта наведваў апошні расійскі імператар Мікалай II.
У час нацысцкай акупацыі, з кастрычніка 1941 года настаяцелем царквы быў Канстанцін Радзівіновіч.
У 1961 годзе, падчас ганенняў, былі знесены званіца, купалы, крыжы, а саму царкву закрылі. У будынку адкрылі клуб завода «Строммашына», які дзейнічаў да 1989 года. У 1989 годзе храм вернуты вернікам.Кафедральны сабор Трох Свяціцеляў
Таксама з 1989 года па блаславенні Архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Максіма (Крохі) пры храме было заснавана сястрынства Міласэрнасці Святых Жонак Міраносіц.
Сёння храм з'яўляецца цэнтрам праваслаўнага жыцця ў Магілёве.
Спасылкі Фотагалерэя
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Магілёва Катэгорыя:Саборы Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Трох Свяціцеляў Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пятра Кальніна Катэгорыя:Храмы Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі