Суполімерыза́цыя — ланцуговы працэс сумеснай полімерызацыі двух і больш розных манамераў, які вядзе да ўтварэння высокамалекулярных злучэнняў (супалімераў), змяшчаючых у макрамалекулах звёны зыходных манамераў. Таксама прамысловы метад вытворчасці многіх відаў супалімераў.
Рэакцыйная здольнасць манамераў у працэсе суполімерызацыі вызначаецца іх прасторавай будовай, палярнасцю і спалучэннем падвойных сувязей. Пры гэтым звёны ў ланцугах размяркоўваюцца, як правіла, статыстычна (за выключэннем чаргавальнай ці альтэрнатыўнай суполімерызацыі). Склад супалімера звычайна (акрамя азеатропнай суполімерызацыі) ад складу зыходнай манамернай сумесі, які ў ходзе працэса суполімерызацыі мяняецца: колькасць больш актыўнага манамера памяншаецца, менш актыўнага — павялічваецца. Пры суполімерызацыі да глыбокай ступені ператварэння манамераў рознай актыўнасці выніковы супалімер мае ланцугі рознага складу.
Размяшчэнне звёнаў манамераў ў ланцугу супалімера дазваляе змяняць яго ўласцівасці. Суполімерызацыя выкарыстоўваецца для атрымання палімераў з рознымі ўласцівасцямі.
Літаратура
Мала гірнича енциклопедія : у 3 т. / за ред. В. С. Білецького. — Д.: Донбас, 2004. — Т. 1 : А — К. — 640 с. — ISBN 966-7804-14-3. Дерябина Г. И. Сополимеризация : учебное пособие / Г. И. Дерябина. — Самара: Изд-во «Самарский университет», 2013. — 48 с. — ISBN 978-5-86465-593-1.
Спасылкі Сополимеризация // Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя В. Н. Каразіна. Кафедра хімічнага матэрыялазнаўства Сополимеризация // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Хімія палімераў