Мікалай Юндзілавіч (? — пасля 1527) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Юндзілаў герба «Лебедзь». Сын Юндзіла Рачкавіча.
Кухмістр вялікай княгіні Алены Іванаўны ў 1495—1505 гадах, намеснік дубіцкі і канеўскі з 1506 года, харужы земскі (вялікі) у 1506—1511 гадах, маршалак гаспадарскі ў 1516—1527 гадах.
У 1498 атрымаў ад вялікага князя Аляксандра пацвярджэнне на маёнтак Крамяніца каля Ваўкавыска, якім валодалі яшчэ яго бацька і дзед. У 1495 годзе атрымаў ад Аляксандра некалькі пустых сёл каля Ваўкавыска, а ў 1500 — Даўгаброды, Карошчын і Бярозкі на Берасцейшчыне.
Літаратура
Мікалай Катэгорыя:Клаўсуці