Пётр Эмануэль Юндзіл (; — пасля 1864) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Юндзілаў герба «Лебедзь». Сын батаніка Юзафа Юндзіла.
У 1858 годзе паступіў у Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт. У час канікул у 1860 годзе наладзіў кантакты ў Вільні і ваколіцах з гурткамі «чырвоных». У 1860 годзе пакінуў універсітэт і ўступіў у войска як юнкер-сапёр, каб слухаць экстэрнам лекцыі ў Інжынернай акадэміі. Пасля сканчэння курса ў 1862 годзе атрымаў чын падпаручніка.
Належаў да бліжэйшага кола паплечнікаў З. Серакоўскага ў кіраванай ім канспірацыйнай арганізацыі ваенных. Пасля ад’езду ў 1863 годзе Серакоўскага ў Літву застаўся ў Пецярбургу на чале арганізацыі разам з У. Касоўскім і У. Апоцкім, праводзіў вярбоўку ў шэрагі паўстанцаў. 17 красавіка 1863 года арыштаваны, 6 лістапада 1864 года ўцёк з-пад варты са шпіталя.
Далейшы лёс невядомы, паводле некаторых звестак, жыў у Лондане.
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў