Аляксандр Іванавіч Вярэніч () — беларускі баскетбаліст, трэнер. Выступаў на пазіцыі цяжкага форварда. Майстар спорту СССР.
Біяграфія Нарадзіўся 12 жніўня 1971 года ў Баранавічах.
Пачаў гульнявую кар’еру ў чэмпіянаце СССР у мінскім РТІ (1989—1991). Потым выступаў за беларускія, расійскія, украінскія, літоўскія, польскія і казахстанскія баскетбольныя клубы. У складзе мінскіх клубаў РТІ-2-РДВАР, «Віталюр», «Мінск-2006» чатыры разы (сезоны 1993/1994, 2004/2005, 2006/2007, 2008/2009) станавіўся чэмпіёнам Беларусі, тройчы (2000, 2001, 2003) прызнаваўся лепшым гульцом «Матча зорак» чэмпіянату Беларусі.
Памёр 30 жніўня 2022 года ў МінскуБФБ выражает соболезнования родным и близким Александра Веренича.
Кар’ера баскетбаліста 1989—1991 — РТІ (Мінск) 1991—1993 — Шахцёр (Нерунгры, СССР / Расія) 1993—1994 — РТІ-2-РВАР (Мінск) 1994—1995 — Шахцёр (Чарамхова, Расія)1994-95 «Шахтер»: через тернии — к ЦСКА 1995—1996 — БІПА-Мода (Адэса, Украіна) 1996—1998 — Шахцёр (Чарамхова / Іркуцк, Расія) 1998 — Нептунас (Клайпеда, Літва) 1998—2000 — РТІ-АЗАА (Асіповічы) 2000 — Легія (Варшава, Польшча) 2000—2001 — Спорт (Познань, Польшча) 2001 — РТІ (Мінск) 2001 — Самара (Расія) 2001—2002 — Еўраз (Екацярынбург, Расія)5 ИЮНЯ 2002 САМАРА. Чемпионат России. Суперлига. Переходные игры. Ответный матч. САМАРА - ЕВРАЗ - 90:76 2002—2003 — РТІ-РВАР (Мінск) 2003 — Мінск-БНТУ 2003—2005 — Спартак-Прымор’е (Уладзівасток, Расія) 2005 — Віталюр (Мінск) 2005 — Анікшчэй (Літва) 2006 — Гродна-93 2006—2007 — Віталюр (Мінск) 2007—2008 — Табол (Кастанай, Казахстан)АЛЕКСАНДР ВЕРЕНИЧ: В КАЗАХСТАНЕ ИНЫЕ МАСШТАБЫ 2008—2009 — Мінск-2006 2009—2010 — АЗАА (Асіповічы)
Кар’ера трэнера 2010—2012 — Мінск-2006-2
Дасягненні У якасці баскетбаліста Чэмпіён Беларусі (4): 1993/1994, 2004/2005, 2006/2007, 2008/2009. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 1998/1999, 2000/2001, 2002/2003, 2005/2006. Сярэбраны прызёр Расійскай Суперлігі (1): 2001/2002. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1999/2000, 2009/2010. Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2006. Фіналіст Кубка Беларусі (2): 2003, 2009.
У якасці трэнера Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2011/2012.
Крыніцы
Спасылкі Профіль на сайце РФБ
Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Трэнеры «Цмокі-Мінск-2» Катэгорыя:Ігракі «Нептунаса» Клайпеда Катэгорыя:Ігракі «Табола» Кастанай Катэгорыя:Ігракі «Еўраса» Екацярынбург