Пасольства Беларусі ў Злучаных Штатах Амерыкі () — дыпламатычная місія Республікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі. Пасольства знаходзіцца ў сталіцы ЗША, горадзе Вашынгтоне, акруга Калумбія.

Гісторыя Злучаныя Штаты другімі, пасля Украіны, прызналі незалежнасць Беларусі 25 снежня 1991 года, пасля чаго паміж двума краінамі былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны. У 1992 годзе ў Вашынгтоне адкрылася беларускае пасольства, а ў Мінску — амерыканскае. У наступным годзе пасольства Беларусі пераехала на сваё цяперашняе месца на Нью-Гэмпшыр-авеню.

Пасля дыпламатычнага скандалу ў 2008 годзе беларуска-амерыканскія адносіны аказаліся практычна цалкам замарожаныя пасля таго, як Мінск і Вашынгтон на ўзаемнай аснове адклікалі паслоў і да мінімуму скарацілі колькасны склад дыппрадстаўніцтваў. Да канца 2008 года ў пасольстве ЗША ў Мінску засталося толькі пяць дыпламатаў, а ў беларускім пасольстве ў Вашынгтоне і ў консульстве Беларусі ў Нью-Ёрку — шэсць. З таго часу пасольствы абедзвюх краін сталі ўзначальваць не паслы, а часовыя павераныя.

У верасні 2019 года падчас сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і намесніка дзяржсакратара па палітычных пытаннях Дэвіда Хейла было прынята рашэнне пра аднаўленне міждзяржаўных сувязяў на ўзроўні паслоў. 1 лютага 2020 года падчас візіту ў Мінск дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа абвясціў пра прызначэнне амерыканскага пасла ў Беларусі найбліжэйшым часам. У лютым 2020 года паслом ЗША ў Беларусі была зацверджана Джулі Фішэр, а паслом Беларусі ў ЗША — намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка, у ліпені таго ж года. Пасля смерці Краўчанкі ў снежні 2020 года пасольства Беларусі пачаў узначальваць часовы павераны Дзмітрый Басік.

Паслы Сяргей Мартынаў (1993—1997) Валерый Цапкала (1997—2002) Міхаіл Хвастоў (2003—2009) Алег Краўчанка (2008—2014) Павел Шыдлоўскі (2014—2019) Дзмітрый Басік (2019—2020) Алег Краўчанка (2020) Дзмітрый Басік (2021—2022) Павел Шыдлоўскі (2022 — цяп. час)

Рэквізіты Адрас: 1619 New Hampshire Ave NW, Вашынгтон, ЗША, 20009 Графік работы: з панядзелка па пятніцу (акрамя святочных дзён), прыём наведвальнікаў: 9:00—17:00 Тэлефон: +1 202 986—1606 Факс: +1 202 986—1805 Электронная пошта: [email protected]

Гл. таксама Спіс дыпламатычных місій Беларусі Беларуска-амерыканскія адносіны

Крыніцы

Спасылкі Сайт пасольства Беларусі ў Вашынгтоне

ЗША Беларусь Катэгорыя:Беларуска-амерыканскія адносіны