Та́ртускі ўніверсітэ́т (Дэрпцкі, Юр’еўскі (1893—1918); (з 1918), (1802—1893)) — універсітэт у Тарту (Эстонія), заснаваны шведскім каралём Густавам II Адольфам у 1632 годзе на тэрыторыі Лівоніі. Стаў другім універсітэтам Швецыі (пасля Упсальскага) — Universitas Gustaviana.
У XVIII стагоддзі, пасля далучэння Эстляндыі да Расійскай імперыі, не дзейнічаў. Быў зноў адкрыты імператарам Аляксандрам I у 1802 годзе.
Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка. Архітэктурнаму ансамблю ўніверсітэта нададзены Знак Еўрапейскай спадчыны.
Кафедры і факультэты Ва ўніверсітэце 11 факультэтаў (тэалагічны, юрыдычны, медыцынскі, філасофскі, эканамічны, педагагічны, факультэт матэматыкі і інфарматыкі, факультэт фізкультуры, факультэт прыродазнаўства і тэхналогіі, факультэт грамадскіх навук) і 7 каледжаў. Колькасць студэнтаў — 18 300. Ва ўніверсітэце працуе 3 200 чалавек (у тым ліку 165 прафесараў, больш за 500 навуковых работнікаў).
Рэктары Антон Сямёнавіч Будзіловіч Ёхан Кып Хуга Каха Эдгар Кант
Прафесарска-выкладчыцкі склад Міхкель Веске
Вядомыя выпускнікі Аўгуст Але (1937) — эстонскі пісьменнік. Сямён Майсеевіч Алукер (1916) — беларускі вучоны ў галіне оталарынгалогіі. Юрыс Алунан (1861) — латышскі паэт і грамадскі дзеяч; заснавальнік нацыянальнай пісьмовай паэзіі. Бэці Альвер — эстонская пісьменніца. Бенедыкт Дыбоўскі — заолаг, прыродазнаўца, урач. Уладзіслаў Дыбоўскі (1862) — беларускі заолаг. Усевалад Ігнатоўскі (1911) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык. Кая Калас (1999) — эстонскі палітык, юрыст. Вячаслаў Касмачэўскі — беларускі прафесар медыцыны. Габрыэль Корбут (1890) — польскі гісторык літаратуры, бібліёграф, мовазнавец. Іпаліт Корвін-Мілеўскі (1868) — польскі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, доктар права. Яан Крос (1945) — эстонскі пісьменнік. Уладзімір Марзон (1911) — беларускі хірург. Станіслаў Нарбут (1891) — беларускі ўрач, вучоны-медык, мецэнат. Юган Партс — прэм’ер-міністр Эстоніі. Станіслаў Сільвестровіч — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў ў Беларусі. Вільгельм Оствальд (1875) — латышскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1909 года. Лазар Якаўлевіч Сітэрман (1916) — беларускі ўрач. Карл Чапскі (1882) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, мінскі гарадскі галава (1890—1901), прадпрымальнік, філантроп. Маісей Абрамавіч Поляк (1894) — беларускі акушэр-гінеколаг Эдвард Жалігоўскі (1816—1864) — польскі паэт, філосаф, грамадскі дзеяч.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Універсітэты Эстоніі