Гелгуды́шкі С. 44. або Гельгудышкі, таксама Гялгаўдзішкіс () — горад у паўднёвай Літве, на беразе ракі Нёман. Уваходзіць у склад Шацкага раёна Мар’ямпольскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.

Гісторыя У XV стагоддзі фальварак Гельгудышкі належаў да вялікакняскіх земляў. У 1504 годзе Аляксандр Ягелончык падараваў яго свайму сакратару з роду Сапегаў. Потым мясцовасць пераходзіла ва ўласнасць Масальскіх, Дэмбінскіх, Азямблозскіх, Гелгудаў, Чартарыйскіх, фон Кеўдэлаў, якія валодалі ім да Першай сусветнай вайны.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Гелгудышкі трапілі ў склад Прусіі. Пасля перамогі Напалеона над Прусіяй з 1807 да 1815 года ўваходзілі ў склад Герцагства Варшаўскага, потым у Царстве Польскім.

З 1918 года ў складзе Літвы.

Статус горада Гелгудышкі атрымалі ў 1958 годзе.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі