Войцех Цэпл (; ) — чэшскі юрыст, публіцыст. Былы суддзя Канстытуцыйнага суда Чэшскай Рэспублікі.
Скончыў юрыдычны факультэт Карлава ўніверсітэта, аспірантуру. Працаваў выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам, загадчыкам кафедры, прафесарам Карлава ўніверсітэта.
Удзельнічаў у працы заканадаўчых саветаў і камісій пры падрыхтоўцы законаў, грамадзянскага кодэксу і Канстытуцыі. 5 чэрвеня 1993 года быў прызначаны суддзём Канстытуцыйнага суда Чэшскай Рэспублікі. Пасля — выкладчык Карлава ўніверсітэта.
Пераклады на беларускую Працэс трансфармацыі таталітарнага рэжыму ў дэмакратычную сістэму; Нарматыўны лад грамадства — неабходная ўмова… // Беларускі шлях у Еўропу, 2006, europlatform
Спасылкі Хатняя старонка Цэпла
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:юрысты Чэхіі Катэгорыя:палітыкі Чэхіі Катэгорыя:педагогі Чэхіі Катэгорыя:Члены Грамадзянскага дэмакратычнага саюза Катэгорыя:Выпускнікі юрыдычнага факультэта Карлава ўніверсітэта Катэгорыя:Суддзі Чэхіі