Вячаслаў Феліксавіч Шальке́віч (; нар. , ст. Ганзурына, Бурація, РСФСР) — беларускі філосаф і гісторык. Доктар філасофскіх навук (1994), прафесар (1997).

Біяграфія Скончыў у 1967 годзе БДУ. У 1970—1986 і 1989—2000 гадах працаваў Беларускім дзяржаўным універсітэце, прафесар кафедры паліталогіі. У 1986—1989 гадах выкладаў ва Уроцлаўскай сельскагаспадарчай акадэміі (Польшча). З 2002 года ў Мінскім інстытуце кіравання.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі Беларусі, Расіі і Польшчы XVI—XX стст., аб жыцці і дзейнасці К. Каліноўскага, Ф. Скарыны; пра светапогляд Вальтэра, Э. Канта, Сен-Сімона, Л. Феербаха, К. Маркса і інш.

Творы Філасофская думка ў Беларусі. Мн., 1976; Скарына і наш час. Мн., 1979; Казимир Лышчинский. Мн., 1986 (разам з К. С. Пракошынай); К. Калиновский: Страницы биогр. Мн., 1988; Сыны і пасынкі Беларусі. Мн., 1996 (у сааўтарстве); Скорина и Скориниана. Мн., 2001; Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. 3 выд. Мн., 2002. Świat myśli słowiańskiej : Z historii filozofii i myśli społeczno-politycznej narodów słowiańskich / Wiaczesław Szalkiewicz. — Rzeszów, 2009.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бураціі