Мнаганожка звычайная, Плавун, ПлывунДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914 (Polypodium vulgare), папараць салодкая — від травяністых папарацей роду Мнаганожка сямейства Мнаганожкавыя.
Распаўсюджванне і асяроддзе пражывання Барэальны горна-лясны рэліктавы від. Распаўсюджаная ва ўмеранай частцы Паўночнага паўшар’я (лясная, горна-лясная, субальпійская, горна-тундравая зоны), у шэрагу месцаў умеранага пояса. Сустракаецца ў паўночных, заходніх і цэнтральных раёнах Усходняй Еўропы, Крыме, на Каўказе, у Заходняй Сібіры, Сярэдняй Азіі, Паўночнай Амерыцы.
Расце ў рашчэлінах скал і на замшэлых камянях. На тэрыторыі Беларусі месцы росту: мінеральныя грунтавыя агаленні на схілах у далінах рэк і катлавінах азёр; радзей пні, каранёвыя лапы, паваленыя ствалы дрэў і замшэлыя валуны ў мяшаных, сасновых, саснова-яловых і шыракалістых лясах і зараснікі хмызняку. Адзіная папараць-эпіфіт, якая расце ў Сярэдняй Расіі.
Батанічнае апісанне thumb|left| Нізкарослая вечназялёная папараць з скурыстымі, пальчата-складанымі лістамі да 20 см даўжынёй.
Карэнішча паўзучае, пакрыта залаціста-карычневай лускою, мае салодки смак, дзякуючы якому атрымала народную назву «салодкі корань».
Сорусы размешчаны ў два шэрагі ўздоўж цэнтральнай жылкі, першапачаткова яны залацістыя, пазней цямнеюць. Споры саспяваюць ў першай палове летаМнаганожка ў Энцыклапедыі дэкаратыўных садовых раслін.
Ахова
Занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Ахоўваецца ў Польшчы.Мнаганожка звычайная ў Чырвонай кнізе Беларусі
Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5 Фомин А. В. Род 25. Многоножка — Polypodium L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома М. М. Ильин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1934. — Т. I. — С. 85. — 302 + XVI с. — 5000 экз. , , А. М. Краснова; «» Справочник; Киев, , 1983. Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 134.
Спасылкі Мнаганожка звычайная ў Чырвонай кнізе Беларусі Мнаганожка звычайная на сайце GRIN
Катэгорыя:Мнаганожкавыя Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе