Вера Лютава, поўнае імя Вера Сяргееўна Лютава (, в. Каськова — ) — беларуская паэтэса.

Біяграфія Нарадзілася 10 жніўня 1910 года ў вёсцы Каськова (цяпер — Дарагабужскі раён Смаленскай вобласці) ў сям’і саматужніка.

Сярэднюю адукацыю атрымала ў Дарагабужы (1927). Працавала статыстыкам, бібліятэкарам у Смаленску. Пасля заканчэння (завочна) Смаленскага педагагічнага інстытута (1940) настаўнічала на Смаленшчыне, а ў 1941—1942 гадах — у Тамбоўскай вобласці. З 1942 года была на бібліятэчнай рабоце ў Яраслаўлі, з 1943 года перайшла на журналісцкую працу. У 1944 годзе разам з рэдакцыяй ваеннай газеты пераехала ў Мінск. Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1946 года. Некалькі год узначальвала секцыю рускай літаратуры Саюза пісьменнікаў БССР.

Памерла 24 мая 1952 года. Пахавана ў Мінску на Вайсковых могілках.

Творчасць У друку выступіла ў 1930 годзе. Пісала на рускай мове. Вершы друкаваліся ў смаленскіх абласных газетах, газеце «Комсомольская правда», у часопісах «Смена», «Огонёк». Выйшлі зборнік вершаў «Воля да жыцця» (Яраслаўль, 1943) і аповесць «Зарыва над лесам» (1951).

Літаратура Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1994. — Т. 4. — С. 135. Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / [складальнік А. К. Гардзіцкі]. — Мінск, 1994. — С. 360. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1986. — Т. 3. — С. 320.

Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты