Му́ху (таксама вядомы як Маон, Мухумаа; ) — трэці па велічыні востраў Эстоніі пасля Саарэмаа і Хіюмаа, агульная плошча — 198 (204) км². Частка Маандзундскага архіпелага ў Балтыйскім моры.

Вышыні да 24 м. Як і суседнія астравы, Муху малаўрадлівы, бо складзены галоўным чынам вапнякамі і марскімі адкладаннямі антрапагена. Глебы друзавыя і пясчаныя. Ёсць хваёвыя лясы, а па берагах зараснікі трыснягу.

Асноўныя гаспадарчыя галіны — рыбалоўства і рыбаперапрацоўка, земляробства, жывёлагадоўля. На ўсходнім беразе вострава знаходзіцца порт Куйвасту.

Насельніцтва вострава — 1918 чалавек (2010). На востраве нарадзіўся эстонскі пісьменнік Ааду Хінт.

Літаратура

Спасылкі muhu.ee muhu.info Muhu Island is quiet and peaceful

Катэгорыя:Астравы Балтыйскага мора Катэгорыя:Астравы Эстоніі Катэгорыя:Маанзундскі архіпелаг Катэгорыя:Саарэмаа (павет) *