Нарыман Рыдванавіч Аліеў (; ; , Пэтрыўка, Аўтаномная Рэспубліка Крым, Украіна) — украінскі рэжысёр і сцэнарыст крымскататарскага паходжання. Лаўрэат прэміі кінакрытыкаў «Кінакола» 2019 года (лепшы рэжысёр і лепшы фільм). Вядоўца і стваральнік падкаста «Мінкультпрывіт».
Работы рэжысёра былі прадстаўлены на галоўных фестывалях Украіны (Адэскі міжнародны кінафестываль, Wiz-Art, кінафестываль «Молодость»).
Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны (2020).
Біографія Нарыман Аліеў нарадзіўся 15 снежня 1992 года ў сяле Пэтрыўка Краснагвардзейскага раёна Крыма.
У 2009 годзе скончыў Пэтрыўскую сярэднюю школу I-III ступеняў № 1.
У 2013 годзе атрымаў ступень бакалаўра рэжысуры тэлебачання і кіно ў Інстытуце экранных мастацтваў. Майстэрня Алега Фіялко.
У 2014 годзе атрымаў дыплом спецыяліста па рэжысуры тэлебачання ў КНУТКіТ імя І. К. Карпенка-Карыё.
У 2016 годзе быў намінаваны на «Хрустальнага мядзведзя» Берлінскага міжнароднага кінафестывалю за кароткаметражны фільм «Без цябе».Короткометражку Sensiz покажуть у Берліні. «День». 20 січня 2016. Архів оригіналу за 21 січня 2016. Процитовано 20 січня 2016.
Член Украінскай кінаакадэміі з 2017 года.
Член Еўрапейскай кінаакадэміі з 2019 года.
Член грамадскага савета Украінскага оскараўскага камітэта з 2019 года.
Дэбютны мастацкі фільм Нарымана Аліева «Дадому» (2019) быў адабраны ў конкурсную праграму «Асаблівы погляд» 72-га Канскага міжнароднага кінафестывалю.
Галоўную ролю ў гэтым фільме, у прыватнасці, атрымаў акцёр і рэжысёр Ахтэм Сейтаблаеў. Канцэпцыя найперш мела выгляд роўд-муві пра Бацькаўшчыну стваральніка ідэі. Кінапрадзюсер — Уладзімір Яцэнка. Матывацыя Нарымана Аліева — стварэнне новага ўкраінскага кіно. Таксама гэтая стужка была абраная ўкраінскім прэтэндэнтам на прэмію «Оскар».
Зараз рэжысёр актыўна займаецца стварэннем і папулярызацыяй новага праекта пад назвай «ОРТАЛАН», тэма якога датычыцца гісторыі крымскіх татараў.
Інтарэсы рэжысёра ляжаць перш за ўсё ў асвятленні сямейных адносін, лініі бацькоў і дзяцей.
24 лютага 2022 года, у дзень расійскага ўварвання, Нарыман знаходзіўся ў Львове. З першых дзён уварвання ўдзельнічаў у зборы сродкаў на гуманітарныя патрэбы.Наріман Алієв: благодійні покази, аукціони й пісні Іво Бобула за донат на ЗСУ • Ukraїner. Процитовано 1 липня 2023.
Спасылкі
Проєкт «Орталан» на сайті https://kino.24tv.ua/ru/nariman-aliev-nachal-rabotu-nad-novym-filmom-ukraina-novosti_n1753980 Стрічка «Додому» https://beztabu.net/uchastnik-berlinale-nariman-aliev-snimet-novuyu-istoriyu-o-krymskih-tatarah_n31738
Катэгорыя:Сцэнарысты Украіны Катэгорыя:Кінарэжысёры Украіны Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Украіны