Збігнеў Ленгрэн (; , — , ) — польскі графік, карыкатурыст, ілюстратар. Бацька Ленгрэна быў шведам — прадстаўніком фірмы Ericsson у Торуні.
Лаўрэат «Ордэна ўсмешкі». Найбольш вядомым героем твораў Лэнгрэна з’яўляецца безуважлівы прафесар Філютэк, «прыгоды» якога публікаваліся раз у тыдзень на старонках часопіса «Пшэкруй» на працягу больш за 50 гадоў — рэкорд для польскіх коміксаў. Яшчэ адно яго «вынаходства» — сабаку Філюса — з часам пачалі атаясамляць з Фафікам, іншым папулярным персанажам «Пшэкруя». Таксама Ленгран быў пісьменнікам, пісаў вершы для дзяцей. Сын, Томаш Ленгрэн, быў акцёрам.
Катэгорыя:Графікі Польшчы Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Катэгорыя:Паэты Польшчы