Аб’яднаны рэвалюцыйны фронт (АРФ, RUF — ) — паўстанцкая групоўка, якая брала ўдзел у грамадзянскай вайне ў Сьера-Леонэ.

Гісторыя У 1990 годзе прыхільнікам Чарльза Тэйлара ўдалося зрынуць урад Ліберыі. Натхнёныя яго поспехам, група сьералеонцаў, якія гулялі раней важныя ролі ў Нацыянальным патрыятычным фронце Ліберыі, пад кіраўніцтвам Фадзея Санка, Абу Кану і Рашыда Мансарэя пры значнай дапамозе самога Чарльза Тэйлара стварылі Аб’яднаны рэвалюцыйны фронт. Спачатку групоўка карысталася папулярнасцю. Людзі былі абураныя карумпаванасцю ўлады і спадзяваліся на абяцаны справядлівы падзел прыбытку ад здабычы алмазаў.

Фадзей Санка не выканаў свае абяцанні аб справядлівасці ў размеркаванні даходаў ад здабычы алмазаў і выкарыстаў гэтыя грашовыя сродкі для ўзбраення сваёй арміі. У 1997 годзе Рэвалюцыйны савет узброеных сіл здзейсніў дзяржпераварот і разам з АРФ стварыў хунту. Але хутка мяцежнікі былі выгнаны са сталіцы арміяй Нігерыі. У 2002 годзе групоўка прыпыніла антыўрадавую дзейнасць і стала палітычнай партыяй, праіснаваўшы да 2007 года.

Заўвагі

Спасылкі Гражданская война в Сьерра-Леоне

Катэгорыя:Ваенізаваныя арганізацыі Катэгорыя:Гісторыя Сьера-Леонэ