Ігар Анатолевіч Маршалаў (нар. , Шклоў, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, генерал-маёр фінансавай міліцыі. Дырэктар (2013–2023), пасол Беларусі ў Зімбабвэ з 2023 года. Фігурант Чорнага спісу ЕС, спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.

Біяграфія У 1993 годзе скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу, атрымаў кваліфікацыю «інжынер-эканаміст». У 1998 годзе скончыў Беларускі камерцыйны інстытут кіравання па спецыяльнасці «правазнаўства». У 2018 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны».

У лістападзе 1993 года прыняты на службу ў аддзел падатковых расследаванняў па горадзе Мазыры Дзяржаўнай падатковай інспекцыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.

Далей служыў на розных пасадах у органах фінансавых (падатковых) расследаванняў, прайшоў шлях ад старэйшага інспектара міжраённага аддзела да намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка следчага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.

З кастрычніка 2012 года па жнівень 2013 года — намеснік дырэктара Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

9 жніўня 2013 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам .

20 лістапада 2023 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы ЗімбабвэЛукашэнка назначыў паслоў у Кітай, Зімбабвэ, ПАР, Сербію і Інданезію.

12 жніўня 2024 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Ангола і Рэспубліцы Замбія па сумяшчальніцтвеЛукашэнка назначыў паслоў у пяці краінах Афрыкі і Азіі.

Міжнародныя санкцыі 2 снежня 2021 года Маршалаў быў даданы ў Чорны спіс Еўрасаюза. 20 снежня Маршалава ў свой санкцыйны спіс уключыла ШвейцарыяSearching for subjects of sanctions. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя.

9 жніўня 2023 года Маршалаў быў ўнесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША.

Крыніцы

Спасылкі Маршалов Игорь Анатольевич

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Генерал-маёры міліцыі (Беларусь) Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Зімбабвэ Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Замбіі