Еменскі крызіс — барацьба розных фракцый на тэрыторыі Емена.
Падзеі пачаліся з выступленняў супраць Алі Абдула Салеха ў 2011—2012 гадах, якія скончыліся звяржэннем урада. Улада перайшла да Абд Рабу Мансура аль-Хадзі. Супраць яго таксама паўстала апазіцыя: актывізавалія ячэйкі Аль-Каіды, на поўначы вялі барацьбу хусіты (шыіцкі рух, які падтрымліваецца Іранам), на поўдні разгарнуўся сепаратысцкі рух за аднаўленне незалежнасці Паўднёвага Емена.
У 2014 годзе палітычная барацьба перарасла ў грамадзянскую вайну. Падчас баявых дзеянняў войскі хусітаў захапілі сталіцу краіны, а кааліцыя арабскіх дзяржаў на чале з Саудаўскай Аравіяй пачала інтэрвенцыю.
Гл. таксама Расстрэлы ў Сане (2013) Лівійскі крызіс
Крыніцы