Яўген Мікалаевіч Грэхаў (нар. , Цеміртау, КазССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і са спартыўнымі традыцыямі, яго мама Жанна Васільеўна трэніравала каманду, у якой займаўся старэйшы брат і ён.
У першым класе стаў займацца з трэнерам Сяргеем Анатолевічам Дурэйкам на базе СШ № 6. Неўзабаве дырэктар ДзЮСШ Валерый Антонавіч Юрчанка запрасіў у зборную Смаргоні. У 9 класе паклікалі ў вучылішча алімпійскага рэзерву ў г. Мінск. Ён выступаў за юніёрскую (2001) і моладзевую (2004—2005) зборныя Беларусі, браў удзел у чэмпіянатах ЕўропыYauheni Hrekhau.
Пасля вучылішча паступіў у БДУФК і працягваў кар’еру прафесійнага баскетбаліста, гуляючы за барысаўскую каманду. Калі прапанавалі выступаць за «Гродна-93», перавёўся на навучанне ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Атрымаў дыплом педагога-арганізатара-метадыста фізічнай культуры, спорту і турызму.
З-за праблем са здароўем давялося завяршыць спартыўную кар’еру. Пасля заканчэння ўніверсітэта вярнуўся ў Смаргонь, уладкаваўся на працу трэнерам у СДзЮШАРМяч, накачанный надеждами. Пазней паралельна ўладкаваўся яшчэ і ў агульнаадукацыйную — настаўнікам фізкультуры СШ № 7.
Кар’ера 2000—2001 — РТІ (Мінск) 2002—2003 — РТІ-РВАР (Мінск) 2003—2004 — РВАР (Мінск) 2004—2005 — Барысаў-БДУ 2005 — Мінск-БНТУ 2005—2011 — Гродна-93
Дасягненні Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (6): 2000/2001, 2002/2003, 2005/2006, 2006/2007, 2009/2010, 2010/2011. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2007/2008. Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2007. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2005.
Спасылкі Профіль на сайце basketball.realgm.com Профіль на сайце kostroma.ilovebasket.ru В созвездии спортивных достижений
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Постаці Смаргоні Катэгорыя:Ігракі «Барысаў-БДУ» Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20