БКГ1 (Беларуска-кітайскі грузавы, 1-я мадэль) — беларускі грузавы двухсекцыйны васьмівосны электравоз пераменнага току, які вырабляецца на Датунскім лакаматывабудаўнічым заводзе (КНР). Электравоз створаны на аснове кітайскага электравоза HXD2. Усяго выпушчана 12 машын, усе з якіх знаходзяцца ў эксплуатацыі.

Зборка кузаваў першых лакаматываў пачалася летам 2011 года. Першыя лакаматывы былі выпушчаны ў лютым 2012 года, пасля чаго пачаліся іх прыёмачныя завадскія выпрабаванні. У маі яны ўведзены ў эксплуатацыю.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Электравозы Беларусі