Расійская акадэмія сельскагаспадарчых навук (РАСГН) — расійская дзяржаўная акадэмія навук у галіне сельскай, лясной і воднай гаспадаркі. Створана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 30 студзеня 1992 года «Аб Расійскай Акадэміі сельскагаспадарчых навук». У 2013 годзе ў рамках рэформы Расійскай акадэміі навук адбылося аб’яднанне РАН з РАСГН і Расійскай акадэміяй медыцынскіх навук.Федеральный закон № 253 «О Российской академии наук, реорганизации государственных академий наук и внесении изменений в отдельные законодательные акты Российской Федерации» РАСГН увайшла ў РАН на правах Аддзялення сельскагаспадарчых навук.

Прэзідэнтам акадэміі з’яўляўся Генадзь Аляксеевіч Раманенка. У склад акадэміі уваходзіла 9 галіновых аддзяленняў, Сібірскае аддзяленне і больш за 200 навуковых арганізацый.

Структура Аддзяленне эканомікі і зямельных адносін Аддзяленне земляробства Аддзяленне меліярацыі, воднай і лясной гаспадаркі Аддзяленне раслінаводства Аддзяленне аховы раслін Аддзяленне заатэхніі Аддзяленне ветэрынарнай медыцыны Аддзяленне механізацыі, электрыфікацыі і аўтаматызацыі Аддзяленне захавання і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі Сібірскае аддзяленне Цэнтральная навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт РАСГН (2012) Біяграфічная энцыклапедыя РАСГН, УАСГНІЛ

Катэгорыя:Расійская акадэмія сельскагаспадарчых навук Катэгорыя:УАСГНІЛ — РАСГН Катэгорыя:Навуковыя арганізацыі Расіі