Аляксей Мартынавіч Кажамяка (, в. Роськаў, Клімавіцкі раён — ) — беларускі гісторык-краязнаўца.
Біяграфія Нарадзіўся 10 мая 1931 года ў в. Роськаў Клімавіцкага раёна.
У 1953 годзе скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педінстытута. Працаваў у Дрыбінскім раённым аддзеле народнай адукацыі. З 1957 г. па 1986 г. служыў ва Узброеных Сілах СССР. Звольніўся ў запас у званні падпалкоўніка. Больш за дзесяць гадоў прапрацаваў на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка Клімавіцкага краязнаўчага музея. З 1991 па 1995 г. быў намеснікам старшыні камісіі па стварэнні гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць» Клімавіцкага раёна. З 1996 г. — намеснік старшыні раённага аб’яднання краязнаўцаў «Спадчына».
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2010 года.
Пражываў у вёсцы Барсукі Клімавіцкага раёна.
Памёр 2 лютага 2021 года.
Навуковая дзейнасць Першыя працы па гісторыі былі змешчаныя ў часопісе «Политический собеседник». Сааўтар гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць» Клімавіцкага, Касцюковіцкага і Хоцімскага раёнаў, кнігі «Воспоминания климовчан-остарбайтеров», аўтарам кніг «Хроника освобождения Климовщины», «Немцы на Климовщине».
Узнагароды 29 снежня 2015 года было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Клімавіцкага раёна».
Бібліяграфія «Воспоминания климовчан-остарбайтеров» (2007) «Хроника освобождения Климовщины. Боевые действия войск и работа местных органов власти на территории района осенью 1943 года» (2008) «Немцы на Климовщине» (2008) «Они защищали Климовщину» (2012) «Воины-климовчане в боях за освобождение Беларуси (октябрь 1943 — август 1944 гг.)» (2014) «Климовчане — участники Сталинградской битвы» (2015) «Они создавали ракетно-космическую технику» (2016) «Медицинские работницы Климовщины — участницы Великой Отечественной войны 1941—1945 гг.» (2017)
Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі