Руакана () — вадаспад на рацэ Куненэ, у паўднёва-заходняй частцы Афрыкі.
Геаграфія Вадаспад Руакана знаходзіцца ў сярэднім цячэнні Кунене, блізу горада Руакана ў паўночнай Намібіі. У месцы знаходжання вадаспаду рака Кунене з'яўляецца дзяржаўнай мяжой паміж Анголай і Намібіяй.
Вышыня падзення вады складае 124 метры, шырыня ракі тут (пры паўнаводдзі) — 695 метраў.
Катэгорыя:Вадаспады Намібіі Катэгорыя:Вадаспады Анголы