Эры ( , ) — возера ў Канадзе і ЗША, чацвёртае зверху ў сістэме Вялікіх азёр. Маючы плошчу 25700 км², Эры займае па гэтым параметры 13 месца сярод азёр свету (улічваючы Каспійскае і Аральскае мора). Возера выцягнутае з захад-паўднёвага захаду на ўсход-паўночны ўсход на 388 км пры шырыні да 92 км. Возера абмывае берагі амерыканскіх штатаў Агая, Пенсільванія і Нью-Ёрк і канадскай правінцыі Антарыа. Абсалютная адзнака люстэрка вод 173,8 м. Шматлікія астравы ў паўднёва-заходняй частцы возера. Тэмпература вады змяняецца ад 0-2 °C зімой да 24 °C летам. Прыбярэжная частка замярзае са снежня па сакавік-красавік. Упадаюць р. Дэтройт, Гранд, Рейзін, Гурон, Момі, Сандаскі, Куяхога; выцякае р. Ніягара, праз якую воз. Эры злучаецца з воз. Антарыа. На беразе воз. Эры знаходзяцца гарады Бафала, Эры, Таліда, Порт-Стэнлі, Манро, Кліўленд. Тапонім Эры паходзіць ад назвы племя эрыелхонан (літар. «доўгі хвост», назва пумы).

Геаграфія і гідраграфія Сярэдняя глыбіня 19 м, максімальная — 64 м.

Крыніцы

Катэгорыя:Азёры ЗША Катэгорыя:Азёры Канады