thumb|250px|left|Возера Гурон Гурон (анг.: Lake Huron) — возера ў ЗША і Канадзе, адно з паўночнаамерыканскіх Вялікіх азёр. Размешчана на ўсход ад возера Мічыган, злучана з ім пралівам Макінак. З пункту гледжання гідраграфіі Мічыган і Гурон утвараюць адзіную сістэму (іх злучае праліў Макінак), але геаграфічна іх прынята лічыць асобнымі азёрамі.

Геаграфія Плошча Гурона — каля 59,6 тыс. км² (другое па плошчы сярод Вялікіх азёр). Вышыня паверхні над узроўнем мора каля 176 м (як і ў Мічыгана), глыбіня да 229 м.

Да возера маюць выхад штаты Мічыган і канадская правінцыя Антарыа. Асноўныя парты на Гуроне — Сагіна, Бі-Сіці, Алпіна (ЗША) і Сарнія (Канада).

Назва возера, уведзеная ва ўжытак французамі, паходзіць ад назвы індзейскага племя гуронаў.

На Гуроне размешчаны Манітулін — самы вялікі востраў у свеце, які знаходзіцца ў прэсным возеры.

Катэгорыя:Азёры ЗША Катэгорыя:Азёры Канады