«Мінулыя жыцці» () — амерыканскі мастацкі фільм рэжысёра Селін Сон.

Прэм’ера карціны адбылася 21 студзеня 2023 года на кінафестывалі Сандэнс, 20 лютага 2023 года фільм паказалі на 73-м Берлінскім кінафестывалі. 2 чэрвеня 2023 года фільм выйшаў у пракат у ЗША.

Фільм атрымаў прызнанне крытыкаў і быў названы адным з дзесяці найлепшых фільмаў 2023 года Нацыянальным савем кінакрытыкаў і Амерыканскім інстытутам кінамастацтва. Атрымаў розныя ўзнагароды, уключаючы пяць намінацый на 81-й цырымоніі ўручэння прэміі «Залаты глобус», у тым ліку ў намінацыі «Найлепшы фільм — драма».

Сюжэт Сеульскім школьнікам Хэ-сону і Ён-на па 12 гадоў. Хлопчык і дзяўчынка разам ходзяць у школу і прагульваюцца пасля ўрокаў. Яна часта плача па розных дробязях, а ён яе суцяшае. Дзеці падабаюцца адно адному, і дзяўчынка прызнаецца маме, што хоча аднойчы выйсці замуж за Хэ-сона. Аднак лёс складваецца іначай. Інтэлігенцкая сям’я Ён-на эмігрыруе ў Канаду, а хлопчык застаецца ў Сеуле.

Мінае 12 гадоў. Дзяўчыну цяпер клічуць Нора, і яна вучыцца ў Нью-Ёрку на драматурга. Хэ-сон адслужыў у войску і збіраецца стаць інжынерам. Аднойчы ён знаходзіць у сацсетках сваё першае каханне. Пара пачынае актыўна перапісвацца і штодня звязвацца па Скайпе. Аднак Нора не можа паехаць у Карэю, а Хэ-сон не мае магчымасці адправіцца ў ЗША.

Яшчэ праз 12 гадоў Хэ-сон вырашае прыехаць на некалькі дзён у Нью-Ёрк і нарэшце пабачыцца з Норай. Яна ўжо сем гадоў замужам за амерыканскім пісьменнікам і задаволена сваім жыццём, аднак з’яўленне старога сябра ўсё ўскладняе. Хэ-сон і Ён-на адчуваюць між сабой моцную сувязь. Яны балансуюць між мінулым, сучаснасцю і тым, як магло б быць.

У ролях

Вытворчасць і прэм’ера Праект быў анансаваны ў 2020 годзе. Рэжысёркай і сцэнарысткай ад пачатку была Селін Сон (для яе гэта рэжысёрскі дэбют), прадзюсіравала фільм кампанія A24. У жніўні 2021 года галоўныя ролі атрымалі Грэта Лі і Джон Магара.

Прэм’ера карціны адбылася 21 студзеня 2023 года на кінафестывалі «Сандэнс». Там ён быў ацэнены вельмі высока: па выніках апытання фестывальнай прэсы ад «IndieWire» «Мінулыя жыцці» атрымалі найбольш першых месцаў. Гучалі наступныя ацэнкі: «першы вялікі фільм 2023 года», «скарб», «адзін з наймацнейшых дэбютаў Сандэнса за ўсе апошнія гады», «Селін Сон — адна з самых захапляльных рэжысёрак будучыні», «ігра трох галоўных акцёраў проста не можа быць лепшай». 20 лютага 2023 года фільм паказалі на 73-м Берлінскім кінафестывалі.

Водгукі і ацэнкі Фільм атрымаў амаль выключна станоўчыя водгукі ў прэсе. Паводле агрэгатара «Rotten Tomatoes» 95% з 307 аглядаў былі станоўчымі з сярэдняй адзнакай 9.1 з 10. Сайт абагульняе меркаванні крытыкаў наступным чынам: «Уражлівы дэбют сцэнарысткі-рэжысёркі Селін Сон. Праз сувязі паміж сваімі кранальна апісанымі галоўнымі героямі „Мінулыя жыцці“ востра выказваюцца пра стан чалавека».

Па выніках 2023 года многія выданні ўключылі «Мінулыя жыцці» ў свае спісы найлепшых фільмаў года, у тым ліку «Deadline»Best Movies Of 2023: List Of Films — Deadline, «Time Out»45 Best Movies of 2023 That You Need To Watch — Ranked, «Variety»The Best Movies of 2023, «КиноПоиск»Лучшие фильмы — 2023: выбор Кинопоиска — Статьи на Кинопоиске, а таксама Брытанскі інстытут кіно. Выданні «Collider»The 30 Best Movies of 2023, «Empire»The Best Films Of 2023, «The Guardian»The 50 best movies of 2023 in the US | Movies | The Guardian, «IndieWire»The 25 Best Movies of 2023 — IndieWire і «Rolling Stone»The 20 Best Movies of 2023 назвалі яго найлепшым фільмам года.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2023 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы 2023 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2023 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на карэйскай мове Катэгорыя:Кінарэжысёрскія дэбюты Катэгорыя:Незалежныя фільмы