Алякса́ндр Мікала́евіч Ко́сінец (нар. , в. Роскі Сялец, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч і вучоны ў галіне хірургіі. Намеснік старшыні VII Усебеларускага народнага сходу (з 2024). Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014—2016). Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2008—2014). Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1996). Ганаровы грамадзянін Віцебска (2016).
Біяграфія Скончыў Віцебскі медыцынскі інстітут. З 1980 па 1994 год працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце: клінічным ардынатарам, асістэнтам, дацэнтам кафедры гаспітальнай хірургіі. У 1995—1997 гадах узначальваў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Навука і хірургія». У 1997—2005 гадах — рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
З 27 снежня 2005 годаУказ Президента Республики Беларусь от 27 декабря 2005 года № 624 «О назначении А. Н. Косинца Заместителем Премьер-министра Республики Беларусь» па 24 лістапада 2008 годаУказ Президента Республики Беларусь от 24 ноября 2008 года № 642 «О назначении А. Н. Косинца председателем Витебского облисполкома» займаў пасаду Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
З 24 лістапада 2008 года па 27 снежня 2014 года — старшыня Віцебскага аблвыканкама.
27 снежня 2014 года прызначаны кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусьhttp://www.belta.by/ru/all_news/president/Aleksandr-Kosinets-naznachen-glavoj-Administratsii-Prezidenta-Belarusi_i_690575.html. Вызвалены ад пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта 5 снежня 2016 года ў сувязі з пераходам на іншую працу.
З 30 мая 2017 годаАляксандр Косінец назначаны памочнікам Прэзідэнта БеларусіУказ Президента Республики Беларусь от 30 мая 2017 года № 195 «О назначении на должность» па 25 красавіка 2024 годаУказ Президента Республики Беларусь от 25 апреля 2024 года № 175 «Об А. Н. Косинце» працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
1 лютага 2018 года выключаны са складу Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.
У 2024 абраны намеснікам старшыні VII Усебеларускага народнага сходу.Косинец избран заместителем Председателя VII Всебелорусского народного собрания
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Сям'я Мае сына.
Навуковая дзейнасць Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.
Падрыхтаваў 8 дактароў і 15 кандыдатаў медыцынскіх навук. Стварыў навукова-педагагічную школу і напрамак «Інфекцыя ў хірургіі».
Аўтар больш як 450 навуковых прац, у тым ліку 17 манаграфій і навучальных дапаможнікаў, 8 вынаходніцтваў. Навуковыя працы прысвечаны хірургічным інфекцыям, запаленчым захворванням, тэрапіі ў гнойнай хірургіі.
Узнагароды Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», сямю юбілейнымі медалямі, медалём М. В. Ламаносава, нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам «За асабістыя заслугі», ордэнамі Рускай праваслаўнай царквы: прападобнага Сергія Раданежскага I і II ступеняў, свяціцеля Кірылы Тураўскага I ступені; ордэнам «Кадэцкі Крыж» II ступені, залатым медалём Альберта Швейцэра.
Крыніцы
Літаратура
Косінец Аляксандр Мікалаевіч // — С. 431.
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Віцебска Катэгорыя:Старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага 1 ступені Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Рэктары Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Члены Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання