Слова пацана. Крымінальны Татарстан 1970—2010-х () — дакументальная кніга расійскага журналіста Роберта Гараева аб «Казанскім феномене» вулічных банд, упершыню апублікаваная ў 2020 годзе. Легла ў аснову мастацкага серыяла «Слова пацана. Кроў на асфальце», які выйшаў на экраны ў канцы 2023 года.
Змест Кніга Гараева прысвечана «казанскаму феномену» — культуры моладзевых банд, якая грала важную ролю ў жыцці Казані познесавецкай эпохі. Яе аўтар сам удзельнічаў у адной з груповак на мяжы 1980-х і 1990-х гадоў і таму мог абапірацца ў тым ліку на ўласны досвед. Гараеў дзеліць гісторыю казанскага феномена на тры фазы. На першай з іх культура банд пачынала складвацца; другая фаза — росквіт першай паловы 90-х гадоў, калі казанскія групоўкі пачалі часткова кантраляваць Маскву і Санкт-Пецярбург; трэцяя — фарміраванне новага крымінальнага пакалення пасля таго, як «аўтарытэты» 90-х па розных прычынах адышлі ад спраў.
Успрыманне і значэнне Кніга легла ў аснову мастацкага серыяла «Слова пацана. Кроў на асфальце», які выйшаў на экраны ў канцы 2023 года. У Расіі гэты серыял здабыў вялікую папулярнасць, у рэйтынгу «Индекс Кинопоиск Pro» па ўзроўні цікавасці гледачоў абагнаў «Гульню ў кальмара», дзякуючы чаму кніга стала адной з самых прадаваных у жанры нон-фікшн. Спецыялісты характарызуюць публікацыю Гараева як «вельмі прадстаўнічы корпус матэрыялаў, якія дазваляюць скласці ўяўленне пра групоўкі казанскага тыпу».
Заўвагі
Катэгорыя:Дакументальная проза Катэгорыя:Кнігі 2020 года Катэгорыя:Літаратура на рускай мове