Надзея Мікалаеўна Смірнова (нар. , Гродна, Беларусь) — беларуская валейбалістка. Майстар спорту Беларусь. Выступала за зборныя Беларусі розных узроставых катэгорый.
Біяграфія У 9 летнім узросце пачала займацца валейболам у гродзенскай ДЮШАР імя А. Сапегі ў трэнера Н. Кавалеўскай. Прафесійная клубная кар’ера пачалася ў 2008 годзе ў мясцовай камандзе «Нёман-ГрДУ», у якой адзін сезон гуляла за дубль, а з наступнага ў асноўным складзе.
У 2014 годзе перайшла ў сталічную «Мінчанку». У 2020 годзе падпісала кантракт з «Ленінградкай» з Санкт-Пецярбурга.
У 2009—2010 гадах выступала за юніёрскую і моладзевую зборную Беларусі.
Спасылкі
Катэгорыя:Валейбалісткі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе Катэгорыя:Ігракі «Камунальнік-ГрДУ 2»