Юзаф Зянковіч (, 27 кастрычніка 1807, Вільня — 17 студзеня, 1833, Парыж) - шляхціц, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоўЭнцыклапедыя_гісторыі_Беларусі. Т. 6. Ч. 2. С. 391.Гарбачова Вольга. Удзельнікі паўстання 1830–1831 гг. на Беларусі. – Мінск, 2006. – С. 155.. Біяграфія Сын Пятра і Фартунаты Кляманскай. Вучыўся ў Віленскім універсітэце.
Быў земскім уладальнікам з Ашмянскага паветаЗа вольнасць і веру. Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміны аб падзеях паўстання 1830—1831 гадоў: На польскай і беларускай мовах / Уклад., перакл., камент. В. В. Гарбачова. — Мінск: Лімарыус, 2007. (фрагмент). Быў адным з ініцыятараў і ўдзельнікам паўстанчага чыну ў Ашмянах 4 красавіка 1831 года разам з Парфірыям ВажынскімPowstanie powiatu oszmiańskiego. Z notatek Klukowskiego, (w:) Zbiór pamiętników o powstaniu Litwy w r. 1831 układany przez Felixa Wrotnowskiego, Paryż 1835 w Księgarni Polskiej, s. 231. (лікавая версія) . Арганізаваў і кіраваў конным атрадам т.зв. "адчайных" ашмянскага апалчэння, які выставіў сваім коштам граф Кароль Пшаздзецкі; атрад адзначаўся уніформай, на якой былі нашытыя белыя рэбры і чарапыPowstanie powiatu oszmiańskiego. Z notatek Klukowskiego, (w:) Zbiór pamiętników o powstaniu Litwy w r. 1831 układany przez Felixa Wrotnowskiego, Paryż 1835 w Księgarni Polskiej, s. 235. (лікавая версія) . Пасля ўваходу польскага экспедыцыйнага Дэзыдэрыя Хлапоўскага корпусу ў Літву, прыяднаўся разам з падначаленымі да яго войскаў, дзейнічаў у складзе пазнанскай конніцы і перайшоў шлях да Варшавы. Ад'ютант генерала Серакоўскага. 9 жніўня 1831 года абраны дэпутатам Варшаўскага паўстанчага сойма ад Ашмянскага павета.
Эміграваў у Францыю. Адзін з заснавальнікаў Таварыства літоўскіх і рускіх зямель, член Літоўскага ваеннага камітэта. Пакінуў успаміны пра паўстанне на Ашмяншчыне. Узнагароды Быў узнагароджаны Залатым Крыжам ордэна Virtuti Militari.
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў