Carpe diem ( літаральна — «хапай (лаві) дзень») — лацінскі выраз, што паходзіць з паэзіі Гарацыя. Азначае «карыстайся кожным днём»Лацінскія прыказкі і крылатыя выразы Сайт кафедры класічнай філалогіі БДУ.

Упершыню выраз згадваецца ў «Одзе» І.11 «Да Леўканоі»:

Tu ne quaesieris, scire nefas, quem mihi, quem tibi Ты выпытваць пакінь, грэх тое знаць, колькі табе ці мне, finem di dederint, Leuconoe, nec Babylonios Леўканоя, багі судзяць жыцця; і вавілонскія temptaris numeros. Ut melius, quidquid erit, pati. Лічбы ты не трывож: лепей нашмат зносіць усё як ёсць. Seu pluris hiemes, seu tribuit Iuppiter ultimam, І ці многа шчэ нам наканаваў зімаў Юпітэр, ці quae nunc oppositis debilitat pumicibus mare Толькі тую, што б’е шумна цяпер хваляй тырэнскаю Tyrrhenum: sapias, vina liques, et spatio brevi Скáлы, — мудраю будзь, віны цадзі, хвіляй кароткаю spem longam reseces. Dum loquimur, fugerit invida Рэж надзей даўжыню; прэч між размоў квапны ўцякае час. aetas: carpe diem, quam minimum credula postero. То хапай гэты дзень — веры няма дням, што ідуць за ім. Гэты пераклад на беларускую мову выканаў Антон Францішак БрыльПераклады Гарацыя // Прайдзісвет. У іншым беларускім перакладзе Алеся Жлуткі выраз пададзены як «лаві хвілю»«Тутэйшыя» (зборнік), Мінск Мастацкая літаратура, 1989 год.

Выраз мае сэнсавую сувязь з выразамі Vita brevis ars longa і Memento mori і студэнцкім сярэдневяковым гімнам «Гаўдэамус».

Уплыў на папулярную культуру Назва Carpe diem (ці яго пераклад на англійскі — Seize the Day) носіць шэраг альбомаў і кампазіцый заходніх музычных гуртоў. Таксама гэта фраза згадваецца ў шэрагу фільмаў і серыялаў, у прыватнасці, у дыялогу Робіна Уільямса у фільме «Таварыства мёртвых паэтаў». Пазней фраза была прызнана 95-й найвялікшай цытатай з фільмаў Амерыканскага інстытута кіно.

Адзін з родаў пратыстаў носіць назву Carpediemonas.

Гл. таксама Memento mori

Спасылкі

Катэгорыя:Лацінскія выслоўі Катэгорыя:Антычная філасофія Катэгорыя:Гарацый