Саюз МС-25 (№756, пазыўны — «Казбек») — расійскі транспартны пілатуемы касмічны карабель, запуск якога да Міжнароднай касмічнай станцыі адбыўся 23 сакавіка 2024 года (быў раней запланаваны на 13 сакавіка, перанесены на 21 сакавіка, але быў адменены па тэхнічных прычынах). Стартаваў з пляцоўкі № 31 касмадрома Байканур. Падчас палёту на МКС дастаўлены адзін удзельнік касмічных экспедыцый МКС-70/71 і два ўдзельнікі 21-й экспедыцыі наведвання. Гэта 175-ы палёт караблёў сямейства «Саюз», у тым ліку 71-ы — да МКСПресс-кит: Запуск к МКС пилотируемого корабля «Союз МС-25».

Экіпаж КасманаўтПасада№ палётАрганізацыяАсноўны экіпаж Алег НавіцкіКамандзір 4Раскосмас Марына ВасілеўскаяУдзельнік касмічнага палёту1Беларускае касмічнае агенцтва Трэйсі Колдвел-ДайсанБортінжынер3NASAДублюючы экіпаж Іван ВагнерКамандзір2Раскосмас Анастасія ЛянковаУдзельнік касмічнага палёту1Беларускае касмічнае агенцтва Доналд Рой ПетытБортінжынер4NASAЭкіпаж пасадкі Алег КананенкаКамандзір5Раскосмас Трэйсі Колдвел-ДайсанБортінжынер3NASA Мікалай ЧубБортінжынер1Раскосмас

29 мая 2023 года Раскосмас абвясціў, што ў асноўны экіпаж увайшлі расійскі касманаўт беларускага паходжання Алег Навіцкі, грамадзянка Рэспублікі Беларусь і астранаўт NASA Трэйсі Дайсан. Палёт на МКС запланаваны на сакавік 2024 года. Паводле планаў, пасля кароткай экспедыцыі на станцыі Алег Навіцкі і прадстаўніца Рэспублікі Беларусь вернуцца на зямлю на караблі «Саюз МС-24» з астранаўтам НАСА Лорэл О'Хара, а Трэйсі Дайсан працягне палёт на МКС у складзе касмічнай экспедыцыі МКС-70/МКС-71 да верасня 2024 года і прызямліцца на караблі «Саюз МС-25».

У Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына праходзілі падрыхтоўку ў якасці кандыдатак на ўдзел у касмічным палёце дзве грамадзянкі Рэспублікі Беларусь: Марына Васілеўская (бортправаднік авіякампаніі «Белавія») і Анастасія Лянкова (дзіцячы хірург). Яны ўвайшлі ў шорт-ліст з шасці кандыдатак на палёт у космас, адабраных у Беларусі з больш чым 3 тысяч прэтэндэнтаў.

6 сакавіка 2024 года асноўны і дублюючы экіпажы пілатуемага карабля «Саюз МС-25» прыбылі на касмадром Байканур, дзе правялі перадпалётныя трэніроўкі і медыцынскія абследаванні.

Падрыхтоўка 14 верасня 2023 года карабель быў дастаўлены на тэхнічны комплекс касмадрома Байканур у мантажна-выпрабавальны корпус 254-й пляцоўкі для правядзення штатнай падрыхтоўкі. Пасля агляду ён быў пераведзены ў рэжым захоўвання да пачатку непасрэднай падрыхтоўкі да запуску. 25 студзеня 2024 года ў безэхавай камеры было праведзена тэставанне радыётэхнічнай апаратуры «Курс-НА», якая забяспечвае збліжэнне і стыкоўку карабля з МКС. 7 лютага пачаліся вакуумныя выпрабаванні карабля «Саюз МС-25». 6 сакавіка праведзена механічная зборка «пакета» ракеты-носьбіта: да цэнтральнага блоку (другая ступень) далучаны чатыры бакавых блока (першая ступень). 10—11 сакавіка праведзены тэхнічныя аперацыі па запраўцы карабля «Саюз МС-25» кампанентамі паліва і сціснутымі газамі. 12 сакавіка карабель састыкавалі з пераходным адсекам. На наступны дзень праведзены аўтарскі агляд карабля і накатка галаўнога абцякальніка, завершана размяшчэнне ў заселеных адсеках асноўнай часткі грузаў. 16 сакавіка праведзена агульная зборка ракеты касмічнага прызначэння «Саюз-2.1а» з пілатуемым караблём. 18 сакавіка карабель з ракетай вывезлі на стартавы комплекс 31-й пляцоўкі касмадрома Байканур. Пасля ўстаноўкі ракеты ў вертыкальнае становішча працягнулася яе падрыхтоўка да пуску.

21 сакавіка 2024 года ў 16:21 па Маскве па тэхнічных прычынах (з-за прасадкі напружання хімічнай крыніцы току), на завяршальным этапе перадпускавай падрыхтоўкі, за некалькі секунд да старту ракеты-носьбіта, адбылася няштатная сітуацыя і аўтаматычная адмена пуску. Пуск быў перанесены на рэзервовую дату — 23 сакавіка. Экіпаж быў эвакуіраваны з карабля, пасля зняцця скафандраў праведзены медагляд. Затым касманаўты вярнуліся на каранцін, а далейшая падрыхтоўка да старту была працягнутая. Стартавы комплекс быў вернуты ў зыходнае становішча.

Палёт 23 сакавіка 2024 года ў 15:36:10,573 па маскоўскім часе з 31-й пляцоўкі касмадрома Байканур адбыўся пуск ракеты-носьбіта «Саюз-2.1а» з транспартным пілатуемым караблём «Саюз МС-25». Вывядзенне карабля на зададзеную арбіту, яго аддзяленне ад трэцяй ступені ракеты, раскрыццё антэн і панэляў сонечных батарэй карабля прайшлі ў штатным рэжыме. 25 сакавіка ў 18:02:50 мск праведзена стыкоўка з МКС.

6 красавіка каля 7 гадзін раніцы па Маскве адбылася адстыкоўкаВ казахстанской степи благополучно приземлился спускаемый аппарат корабля «Союз-24». У 10:17 пасадачны апарат прызямліўся ў казахстанскім стэпе ля г. Жэзказган.

Заўвагі

Катэгорыя:2024 год у касманаўтыцы Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі Катэгорыя:Сакавік 2024 года