Княжпагосцкі раён (, ) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.
Геаграфія Раён размешчаны на захадзе рэспублікі. Мяжуе з Вусць-Цылемскім, Іжэмскім, Корткераскім, Сыктыўдзінскім, Вусць-Вымскім, Удорскім раёнамі, а таксама з гарадской акругай Ухта. Плошча раёна складае 25 080 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вым, Елва, Мезень, Варыква, Вясляна, Тобысь і Ухта.
Гісторыя Гісторыя мясцовасці пачынаецца на мяжы XV і XVI стагоддзяў, калі комі-зыранскія вымскія князі заснавалі пагост Княж. Менавіта ад назвы пагоста Княж паходзіць старая назва раённага цэнтра — горада Емва — Княжпагост, а разам з ёй і назва раёна. З XVII стагоддзя ў мясцовасці вядомая солездабыўная прамысловасць.
Першапачаткова тэрыторыя раёну ўваходзіла ў Валагодскую і Архангельскую губерні, пасля ўтварэння СССР — у Вусць-Вымскі павет Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран). 14 ліпеня 1939 года раён утвораны ў сучасных межах шляхам вылучэння яго тэрыторыі з Вусць-Вымскага павета.
Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 25 066. Большасць насельніцтва — комі, працэнтная доля якіх складае прыкладна 75%. Большасць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністрацыйны падзел У склад раёна ўваходзяць 2 гарадскія і 10 сельскіх паселішчаў.
Назва Адміністрацыйны цэнтр Важаельскае с/п п. Важаель Вецьюскае с/п п. Вецью Емвінскае м/п г. Емва Іёсерскае с/п п. Іёсер Княжпагосцкае с/п с. Княжпагост Мяшчурскае с/п п. Мяшчура Сіндорскае м/п пгт Сіндор Сярогаўскае с/п с. Сярогава Трактаўскае с/п п. Тракт Тур’інскае с/п с. Тур’я Чыньяворыцкае с/п п. Чыньяворык Шошкінскае с/п с. Шошка
Транспарт Праз раён праходзіць значная чыгуначная лінія — Паўночная чыгунка. Яна звязвае Емву з Ухтой, Мікунню, а таксама з пасёлкамі Чыньяворык, Іёсер, Сіндор і Тракт.
Таксама ў раёне існуюць аўтадарогі, якія звязваюць населеныя пункты раёна з Мікунню, Сыктыўкарам, Ухтой і некаторымі іншымі раённымі цэнтрамі Комі.
Спасылкі
Официальный сайт. Администрация муниципального района «Княжпогостский»
Катэгорыя:Раёны Комі