Бяроза — ваенны аэрадром у Беларусі, размешчаны на паўночны захад ад аднайменнага горада Бяроза Брэсцкай вобласці.
Найменні У розны час аэрадром называўся: Рыбнікі; Бяроза-Картузская, Картуз-Бяроза; Асаўцы, Бяроза.
Гісторыя Аэрадром з’яўляецца адным з найстарэйшых у гісторыі авіяцыі. Згадкі пра яго ставяцца да 1915 года. У той час у Бярозе грунтаваўся асобны баявы атрад з двух самалётаў «Ілля Мурамец» са складу 4-й авіяцыйнай роты. У верасні 1915 года сюды перабазаваўся нямецкі авіяцыйны атрад на самалётах Albatros D.I.
Германская акупацыя працягвалася да 19 студзеня 1919 года, калі аэрадром ненадоўга быў заняты Чырвонай арміяй, ужо 14 лютага 1919 года ў выніку бою за Бярозу-Картузскую быў захоплены палякамі. У ходзе савецка-польскай вайны аб’ект двойчы станавіўся арэнай бітваў. Пасля эксплуатаваўся ВПС Польшчы. У верасні 1939 года тут размясціўся 207-ы батальён аэрадромнага абслугоўвання.
У другой палове чэрвеня 1955 года на аэрадром перабазалі з КНР самалёты 405-га знішчальнага авіяцыйнага палка. Тут злучэнне знаходзілася да 1956 года.
У верасні 1955 года на аэрадроме размешчаны: 10-ы асобны разведвальны авіяцыйны Чырванасцяжны Маскоўска-Кёнігсбергскі ордэна Суворава полк на самалётах Іл-28Р. 927-ы знішчальны авіяцыйны Кенігсбергскі Чырванасцяжны ордэна Аляксандра Неўскага полк на самалётах МіГ-15.
З 1956 года на аэрадроме грунтаваліся таксама: 130-ы бамбардзіровачны авіяцыйны полк на самалётах Іл-28; 89-я асобная карэкціровачна-разведвальная Наўгародская ордэнаў Суворава і Кутузава эскадрылля (два звяны самалётаў Іл-28 і два звяны верталётаў Мі-1, самалёт сувязі Як-12). У верасні 1969 года ў Бярозе сфарміраваны 120-ы знішчальны авіяцыйны полк на самалётах Міг-21С.
Сучаснасць На 1992 год на аэрадроме застаўся толькі 927-ы знішчальны авіяцыйны Кёнігсбергскі Чырванасцяжны ордэна Аляксандра Неўскага полк. У 1993 годзе ён перафармаваны ў 927-ю знішчальную авіяцыйную базу ВПС РБ. 24 жніўня 2010 года база ператворана ў 927-ы цэнтр падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіякомплексаў ВПС РБАнохин В. А., Быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное издание. — М.: Яуза-пресс, 2014. — 944 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9..
Заўвагі
Спасылкі Карта аэродрома Город воспоминаний: первый березовский аэродром История воздухоплавания крепости Брест-Литовск БЕЛАРУСЬ АВИАЦИОННАЯ: НАЧАЛО ПУТИ 1912—1917 гг. Березовский аэродром
Катэгорыя:Аэрадромы Беларусі Катэгорыя:Бяроза (горад)