Ян Куравіцкі (; , Баранавічы —, Яленя Гура) — польскі філосаф, літаратурны крытык, паэт, эсэіст, празаік, прафесар гуманітарных навук, выкладчык універсітэтаў.
Біяграфія Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны сям’я Куравіцкага пераехала ў Яленю Гуру.
У 1966 годзе закончыў навучанне на факультэце філасофіі Варшаўскага ўніверсітэта.
У 1969 годзе атрымаў ступень доктара навук. Тэма доктарскай работы — «Літаратура ХХ стагоддзя ў перспектыве філасофскай антрапалогіі» (польск. Literatura XX w. w perspektywie antropologii filozoficznej).
У 1974 годзе атрымаў ступень доктара габілітаванага на падставе абароны работы «Спроба грамадскай характарыстыкі пазнання» (польск. Próba społecznej charakterystyki poznania).
У 1983 годзе атрымаў тытул прафесара гуманітарных навук.
Працаваў ва Уроцлаўскім універсітэце, быў кіраўніком кафедры грамадскіх навук Эканамічнай акадэміі імя Оскара Ланге ва Уроцлаве.
Паэтычную творчасць пачаў у 1964 гаду на старонках тыднёвіка «Kultura». Яго творы, рэцэнзіі, эсэ друкавалі часопісы «Twórczość», «Miesięcznik Literacki», «Odra», «Kontrasty», «Student», «Nadodrze», «Fakty i myśli», «Poezja», «Kultura», «Sprawy i Ludzie».
Яго інтарэсы кружыліся вакол літаратуры ў шырокім разуменні і мастацкай творчасці. Ён гуляў з парадоксам, шукаў падабенства паміж сучаснымі з’явамі і гістарычнымі падзеямі, часта знаходзячы трывожныя аналогіі ў чалавечых паводзінах і светаразуменні. Ён глядзеў на ўсё гэта з дыстанцыяй і той доляй гумару, якая даецца людзям з вялікімі ведамі і мудрасцю.
20 красавіка 2006 года атрымаў узнагароду ЮНЕСКА за творчыя літаратурныя дасягненні ў напрамку літаратурнай крытыкі.
Пахаваны на Новых могілках у Яленяй Гуры.
Творы Dzień powszedni wyobraźni albo ułomności zdrowego rozsądku w poznaniu poetyckim (1966) Człowiek i sytuacje ludzkie. Szkice o pisarstwie XX wieku (1970) Próba społecznej charakterystyki poznania" (1973) Skryte przejścia wartości. Eseje o światopoglądowych i estetycznych problemach literatury (1975) Regiony wielkich i małych iluzji (1976) Poznanie a społeczeństwo (1977) Wyprawa w krainę oczywistości (1978) Bez stałego adresu (1980) Miraże świadomości estetycznej (1981) Artysta jako arcydzieło (1983) Biurokratyzm i władza (1983) Okolice humanistyki i polityki (1987) Literatura w społeczeństwie (1987) Ironia pojęć zasadniczych (1990) Piękno i poznanie (1993) Normalność jako sen idioty (1994) Igraszki ze świętym spokojem (1995) Idealna Biblioteka (1996) Kultura jako źródło piękna (1997) Naczynia osobności (1998) Fotografia jako zjawisko estetyczne (1999) Piękno jako wyraz dystansu (2000) Pochwała dystansu (2000) Figury wyobraźni XX w. (2000) Przewodnik po arcydziełach i nie tylko (2001) Wartości estetyczne fotografii (2002) Odkrywanie codzienności (2004) Dlaczego ozdoba zdobi (2006) Estetyczność środowiska naturalnego (2010) Figury i maski w praktykach ideologicznych (2013) O pożytku ze zła wspólnego (2015)
Катэгорыя:Філосафы Польшчы Катэгорыя:Эсэісты Польшчы Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Польшчы Катэгорыя:Выпускнікі факультэта філасофіі і сацыялогіі Варшаўскага ўніверсітэта