5 красавіка 2024 года ў парушэнне Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах і Каракаскай канвенцыі аб дыпламатычным прытулку паліцэйскі спецназ узяў штурмам пасольства Мексікі ў Кіта (Эквадор).

Захоп дыпмісіі быў абумоўлены ўкрывальніцтвам былога віцэ-прэзідэнта Эквадора Хорхе Гласа, які асуджаны за карупцыю і жыў у пасольстве з 17 снежня 2023 года. За некалькі гадзін да інцыдэнту ён афіцыйна атрымаў палітычны прытулак.

У адказ Мексіка разарвала дыпламатычныя адносіны з Эквадорам. Хорхе Глас

У снежні 2017 года Хорхе Глас, які займаў пасаду віцэ-прэзідэнта пры прэзідэнтах Рафаэлі Карэа і Леніне Марэна, асуджаны да васьмі гадоў пазбаўлення волі. У лістападзе 2022 года ён быў вызвалены, але не змог пакінуць краіну да канца тэрміну пакарання. Затым офіс генеральнага пракурора заявіў, што яму будзе прад’яўлена новае абвінавачанне. Чарговая крымінальная справа звязана з дзяржаўнымі сродкамі, сабранымі для дапамогі ў аднаўленні правінцыі Манабі пасля землетрасення 2016 года.

У снежні 2023 года Глас увайшоў у пасольства Мексікі ў Кіта, каб папрасіць прытулку, заявіўшы пра палітычны пераслед.

3 красавіка 2024 года прэзідэнт Мексікі Андрэс Мануэль Лопес Абрадор зрабіў заяву адносна ўсеагульных выбараў у Эквадоры. Ён адзначыў, што Луіза Гансалес, кандыдат у прэзідэнты ад Руху грамадзянскай рэвалюцыі былога прэзідэнта Карэа, мела перавагу ў галасаванні, але пасля забойства Фернанда Вільявісенсіа яе лічбы ўпалі. Гэта сведчыць аб тым, што забойства паўплывала на вынікі выбараў.

Пасля дадзенай заявы 4 красавіка пасол Мексікі Ракель Серур Смеке была абвешчана персонай нон грата, а МЗС Эквадора абвінаваціла мексіканскі бок у парушэнні неўмяшання ва ўнутраныя справы іншай краіны. У адказ ўрад Мексікі даў Гласу палітычны прытулак.

5 красавіка 2024 года міністр замежных спраў Мексікі Алісія Барсена заклікала ўрад Эквадора арганізаваць бяспечны праезд Гласа ў Мексіку. Прэзідэнт Эквадора Даніэль Набоа адхіліў запыт.

Штурм Каля 22:00 5 красавіка 2024 года элітны атрад Нацыянальнай паліцыі ўвайшоў праз вонкавыя дзверы дыпмісіі і затрымаў Гласа. Затым яго даставілі ў офіс генеральнага пракурора, потым у аэрапорт, плануючы перавесці былога віцэ-прэзідэнта ў ізалятар строгага рэжыму ў Гуаякілі.

У той жа дзень Лопес Абрадор абвясціў у Twitter аб разрыве ўсіх дыпламатычных адносін з Эквадорам (пазней аналагічны крок зрабілі ўлады Нікарагуа). Мексіка таксама абвясціла аб намеры падаць на краіну ў Міжнародны суд за парушэнне міжнароднага права.

Рэакцыя Штурм дыпмісіі асудзілі Аргенціна, Балівія, Бразілія, Канада, Чылі, Калумбія, Коста-Рыка, Дамініканская Рэспубліка, Панама, Куба, Гватэмала, Гандурас, Уругвай, ЗША, Венесуэла.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш быў ўстрывожаны гэтым інцыдэнтам і пацвердзіў асноватворны прынцып недатыкальнасці дыпламатычных і консульскіх памяшканняў і персаналу. Ён таксама заклікаў да стрыманасці, каб урады дзвюх краін урэгулявалі свае рознагалоссі мірным шляхам.

Заўвагі

Катэгорыя:Падзеі 5 красавіка Катэгорыя:Красавік 2024 года Катэгорыя:Міжнародныя інцыдэнты