Spilosoma urticae — від матылькоў з падсямейства .
Апісанне Памер складае 16-21 мм. Размах крыла — 38-46 мм. Крылы белыя ў абодвух палоў, з рэдкімі цёмнымі кропкамі, у самак звычайна больш шматлікімі і выбудаванымі ў шэраг ля вяршыні пярэдніх крылаў. Вельмі падобная на , адрозненні заключаюцца ў наступным: па-першае, звычайна ў чорныя кропкі на пярэдніх крылах больш шматлікія, чым у Spilosoma urticae, па-другое, у стрыжань вусіка чорнага колеру, тады як у Spilosoma urticae — белы. Хабаток рэдукаваны.
Распаўсюджанне Распаўсюджаная ў Еўропе, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, Сібіры, на Далёкім Усходзе.
Аддае перавагу лугам і балоцістай мясцовасці.
Асаблівасці біялогіі Лёт імага з другой паловы чэрвеня да ліпеня.
Вусені цёмна-карычневыя, са светлай лініяй уздоўж спіны; жывуць на , і іншых травах.
Катэгорыя:Мядзведзіцы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1789 годзе