Чалавек, які вынайшаў Каляды (англ. The Man Who Invented Christmas) — біяграфічны фільм 2017 года рэжысёра Бхарата Налуры расказвае пра шлях Чарлза Дзікенса да стварэння аднаго з найпапулярнейшых сваіх твораў — «Калядны харал». Фільм натхнёны аднайменнай кнігай Лэса Стэндзіфорда «Чалавек, які вынайшаў Каляды». Ролю Дзікенса выканаў зорка «Абацтва Даўнтан» Дэн Стывенс.
Змест
1843 год, Лондан, ужо знакаміты на той час пісьменнік Чарлз Дзікенс перажывае няпросты час — тры апошнія ягоныя кнігі не мелі жаданага поспеху і фінансавага прыбытку. Аўтар вырашае напісаць новую кнігу, але не ведае, з чаго пачаць. Сплятаючы ў адно цэлае рэальныя падзеі, сустрэчы, людзей і плён свайго ўяўлення, Дзікенс занураецца ў працу над калядным творам. Аднак, ідэя Каляд недаспадобы ні выдаўцам, ні калегам, ні блізкім самога аўтара. Па-першае, Каляды — другаснае, не самае любімае свята, па-другое, да Каляд застаецца шэсць тыдняў: ці магчыма напісаць, праілюстраваць, надрукаваць і прадаць кнігу ў такі кароткі тэрмін?
У гэты ж час да Дзікенса прыязджаюць ягоныя сваякі. Маці і бацька, з якімі ў аўтара нацягнутыя стасункі, ды сястра з мужам і хворым сынам. Усё гэта адцягвае Дзікенса ад працы і моцна злуе.
Выглядае, што адзіныя, каму давярае аўтар і з кім дзеліцца ідэямі, маладая служка-ірландка, Тара, і найлепшы сябар Форстар. Але калі яны абое выказваюцца супраць смерці Малога Ціма, аднаго з персанажаў твора, гэта выклікае абурэнне Дзікенса. Ён адасабляецца і закрываецца ад усіх, каб, урэшце, дапісаць твор і пераасэнсаваць важнасць чалавечых стасункаў, любові, дабрыні, спагады і цуду Раства.
Ролі Дэн Стывенс — Чарлз Дзікенс Джасцін Эдвардс — Джон Форстар / Прывід сёлетніх Каляд Крыстафер Пламер — Эбенэйзер Скрудж Анна Мёрфі — Тара/ Прывід мінулых Каляд Джонатан Прайс — Джон Дзікенс Мірыям Маргуліс — Місіс Фіск Морфелд Кларк, Майлз Джап, Элай Солан, Дэвід МакСавадж, Сайман Кэлаў, Дональд Самптэр ды іншыя.
Стварэнне фільма Па словах рэжысёра фільма, Бхарата Налуры, ён быў проста зачараваны творам, прачытаўшы «Калядны харал» у дзяцінстве. Пасля гэтага ён стаў вывучаць жыццё Чарлза Дзікенса і яго імкненне змяніць жорсткія звычаі таго часу.Director Bharat Nalluri on The Man Who Invented Christmas the movie, and Charles Dickens Дата звароту:17 красавіка 2024 У пэўным сэнсе «Калядны харал» Чарлза Дзікенса адкрыў рэжысёру сапраўдны сэнс Раства.Talking to Director Bharat Nalluri About The Man Who Invented Christmas Дата звароту:17 красавіка 2024
У стварэнні фільма яму моцна дапамаглі Мірыям Маргуліс, якая выканала ролю місіс Фіск, і Сайман Кэлаў, выканавец ролі выдаўца Ліча. Яны абое — аматары і знаўцы творчасці Чарлза Дзікенса.
Гістарычная дакладнасць Шчыра кажучы, мяне не вельмі хвалюе, наколькі гэта гістарычна дакладна. Мяне зацікавіў момант творчага працэсу, назіранне за змаганнем вялікага чалавека – для мяне гэта драматычна і камедыйна цікава. Безумоўна, я не хацеў прадстаўляць Дзікенса ў ролі барадатага старога мудраца. — Дэн СтывенсInterview Dan Stevens: 'Dickens could be bleak, but also very silly' Дата звароту:17 красавіка 2024
Выхад фільма Даты выхаду фільма ў пракат:[The Man Who Invented Christmas] Дата звароту:17 красавіка 2024 Ірландыя — 10 лістапада 2017 ЗША — 22 лістапада 2017 Вялікабрытанія — 1 снежня 2017 Расія — 25 лістапада 2020 На беларускую мову фільм перакладзены і агучаны кампаніяй «Кінаконг». Выйшаў на платформе VOKA 22 снежня 2023 года.Што паглядзець на VOKA ў святочныя выхадныя Дата звароту:17 красавіка 2024
Касавыя зборы Фільм трымаўся ў пракаце 57 тыдняў і зарабіў $8.1 млн. агулам, з якіх $5.7 млн. — дамашнія зборы і $2.4 млн. — міжнародныя зборы.The Man Who Invented Christmas Дата звароту:17 красавіка 2024
Крытыка На сайце Rotten Tomatoes фільм мае адзнаку 79% на аснове 172 рэцэнзій прафесійных крытыкаў і 78% на аснове больш за 2500 глядацкіх водгукаў. Агульная ацэнка крытыкаў гаворыць, што фільм «дадае святочнай магіі Каляднаму харалу, прадстаўляючы класічную калядную казку ў новым святле».THE MAN WHO INVENTED CHRISTMAS Дата звароту:17 красавіка 2024
На сайце Metacritic фільм мае адзнаку 60 са 100 на аснове водгукаў ад 32 крытыкаў.The Man Who Invented Christmas Дата звароту 17 красавіка 2024
Цікавосткі У час стварэння фільма Крыстаферу Пламеру, які выканаў ролю Скруджа, было 87 гадоў. Ён стаў самым старым акторам, які калі-небудзь выконваў гэтую ролю.
Узнагароды і намінацыі Намінацыя ў катэгорыі Найлепшы міжнародны фільм на 44-й прэміі «Сатурн» у 2018 годзе.
Зноскі
Спасылкі Чалавек, які вынайшаў Каляды — афіцыйная старонка
Катэгорыя:Фільмы 2017 года