Ірына Юр’еўна Астапенка (нар. 5 снежня 1976, г. Віцебск) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Біяграфія Нарадзілася 5 снежня 1976 года ў г. ВіцебскуБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання і выяўленчага мастацтва».

Працавала настаўнікам пачатковых класаў, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, дырэктарам Сярэдняй школы № 18 г. Віцебска; дырэктарам Сярэдняй школы № 46 г. Віцебска імя І. Х. Баграмяна.

Член Беларускай партыі «Белая Русь», грамадскага абʼяднання «Беларускі саюз жанчын».

У 2024 годзе выбрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Віцебскай-Чкалаўскай акругі № 18. Член Пастаяннай камісіі па заканадаўствеБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды Узнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сям'я Замужам, мае дзвюх дачок.

Спасылкі

Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання