Ірына Уладзіміраўна Тылец — беларуская дзяржаўная дзяячка, сакратар Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і старшыня Рэспубліканскага савета суддзяў. Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года).

Біяграфія У 1992 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У сістэме судоў агульнай юрысдыкцыі працуе з 1985 года. Пачынала юрыдычную кар’еру з пасады сакратара судовага паседжання суда Кастрычніцкага раёна Мінска. У 1993 годзе была назначана на пасаду суддзі гэтага ж суда, у 1996 годзе — на пасаду намесніка старшыні суда Кастрычніцкага раёна Мінска.

У 2004 годзе Ірына Тылец назначана суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. У чэрвені 2008 года ёй прысвоены першы кваліфікацыйны клас. З 27 верасня 2018 года — сакратар Пленума Вярхоўнага Суда Беларусі. 1 лістапада 2023 года абрана старшынёй Рэспубліканскай рады суддзяў.

З 25 красавіка 2024 года член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу.

Узнагароды медаль «За працоўныя заслугі»

Спасылкі

Літаратура

Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу