Універсітэт «Канкордыя» () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Манрэаль у правінцыі Квебек, Канада.

Агульная характарыстыка Утвораны ў 1974 годзе шляхам зліцця Каледжа імя І. Лаёлы і Універсітэта імя Дж. Уільямса, універсітэт сёння з'яўляецца адным з трох універсітэтаў Квебека, дзе англійская мова з'яўляецца асноўнай мовай выкладання. Універсітэт з'яўляецца адным з буйнейшых у Канадзе па колькасці студэнтаў. Ва ўніверсітэце ёсць два кампусы, размешчаныя прыкладна ў 7 кіламетрах адзін ад аднаго. Вучэльня прапануе больш за 400 праграм бакалаўрыяту і больш за 120 праграм магістратуры і аспірантуры.

Структура Факультэт мастацтваў і навук Школа інжынерыі і інфарматыкі Факультэт выяўленчага мастацтва Школа бізнесу Школа паслядыпломных студый Школа здароўя Цэнтр бесперапыннай адукацыі Інстытут канадскіх габрэйскіх студый Інстытут кааператыўнай адукацыі Каледж вольных мастацтваў Каледж разнастайнасці і ўстойлівага развіцця Школа ірландазнаўства Школа грамадскіх спраў Каледж прыродазнаўчых навук Інстытут імя Сімоны дэ Бавуар

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады