Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (РНПЦ АіМР) — навукова-практычны цэнтр Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Размешчаны ў аграгарадку Лясны Мінскага раёна.
Гісторыя Заснаваны ў 1960 годзе ў Мінску на базе Рэспубліканскага анкалагічнага дыспансера (з 1934 года) і анкалагічных аддзяленняў 1-й клінічнай бальніцы г. Мінска. З 1965 года ў пасёлку Лясны Мінскага раёна.
З 1962 года працуе аспірантура.
Кірункі даследаванняў Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў: эпідэміялагічны і лабараторны кантроль злаякасных новаўтварэнняў, распрацоўка і ўдасканаленне метадаў дыягностыкі і лячэння рака з выкарыстаннем хіміягармонатэрапіі, прамянёвайй тэрапіі, мадыфікавальных уздзеянняў; медыцынская рэабілітацыя анкалагічных хворых.
У 2015 годзе быў адкрыты суперсучасны і дарагі пэт-цэнтр, абсталяванне якога дазваляе не толькі праводзіць раннюю дыягностыку анказахворванняў, але і падбіраць індывідуальныя схемы лячэння для кожнага пацыента.
Дырэктары Мікалай Мікалаевіч Аляксандраў (1960—1981) Ігар Рыгоравіч Жакаў (1982—1990) Яўген Аляксандравіч Караткевіч (1991—2000) Іосіф Віктаравіч Залуцкі (2000—2009) Аркадзь Іванавіч Ларыёнаў (2009—2010) Алег Рыгоравіч Суконка (2010—19 лютага 2020)«Простился с коллективом, подробностей не сообщил». Олег Суконко ушел с должности директора РНПЦ онкологии и медицинской радиологии Сяргей Львовіч Палякоў (з 20 лютага 2020 года)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:1960 год у Мінску Катэгорыя:Рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры Беларусі Катэгорыя:Лясны (Мінскі раён) Катэгорыя:Анкалогія Катэгорыя:Радыялогія