Бальнеатэрапі́я ( — «лазня, купанне» + — «лячэнне»), С.201 — метады лячэння, прафілактыкі і аднаўлення парушаных функцый арганізма, заснаваныя на выкарыстанні прыродных і штучна прыгатаваных мінеральных водаў.
Асноўныя пашыраныя працэдуры бальнеатэрапіі: агульныйя і мясцовыя ванны купанне ў лячэбных басейнах пітное спажыванне водаў прамыванне-арашэнне кішэчніка інгаляцыі. Патрэбны эфект пры бальнеатэрапіі дасягаецца праз хімічнае, тэмпературнае, радыяцыйнае і іншыя ўздзеянні на абмен рэчываў у арганізме, вегетатыўную сістэму, кроў, рэфлекторныя, тэрмарэгуляцыйныя механізмы, функцыянальны стан клетак, тканак і органаў. Забяспечваецца пэўным падборам дазіровак, паслядоўнасці ўжывання і відаў мінеральных водаў.
Бальнеатэрапія — асноўны метад прафілактыкі і лячэння шэрагу хвароб на бальнеалагічных курортах.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Бальнеалогія