Джошуа Абрахам Нортан (; 4 лютага 1818 – 8 студзеня 1880) — амерыканскі прадпрымальнік. Атрымаў шырокую вядомасць як самаабвешчаны імператар Злучаных Штатаў пад імем Нортан I.
На працягу першых некалькіх гадоў пасля прыбыцця ў Сан-Францыска ў 1849 годзе паспяхова зарабляў на жыццё гандлем сыравіннымі таварамі і спекуляцыяй нерухомасцю, але збанкрутаваў.
У верасні 1859 года абвясціў сябе «імператарам Злучаных Штатаў». Нортан не меў афіцыйнай палітычнай улады, некаторыя палічылі мужчыну вар’ятам. Тым не менш, жыхарам Сан-Францыска спадабалася адчуваць дух «імператарскай велічнасці», а таму да яго ставіліся паважліва і чыталі газетныя пракламацыі «манарха».
Раннія гады Сям’я паходзіла з англійскіх яўрэяў. Бацькі — Джон (1794—1848; працаваў фермерам і гандляром) і Сара (1796—1846). У 1820 годзе сям’я пераехала з Вялікабрытаніі ў Паўднёвую Афрыку"Joshua Abraham Norton" at 1820Settlers.com.William Drury, Norton I: Emperor of the United States (Dodd, Mead & Co., 1986), pp. 10–15..
Верагодней за ўсё, Нортан нарадзіўся ў горадзе Дэптфард, графства Кент, які сёння з’яўляецца часткай ЛонданаWilliam Drury, Norton I: Emperor of the United States (Dodd, Mead & Co., 1986), p. 14..
Адносна даты нараджэння ёсць спрэчкі. Многія даследчыкі схіляюцца да 4 лютага 1818 года. Аднак некралогі, апублікаваныя ў 1880 годзе пасля смерці Нортана, утрымлівалі іншыя звесткі. У другім з двух некралогаў у San Francisco Chronicle цытуецца срэбная пласціна на яго труне, на якой гаварылася, што яму «прыкладна 65 гадоў»"Le Roi Est Mort", San Francisco Chronicle, January 11, 1880, p. 8.. Адпаведна 1815 год можа быць годам нараджэння НортанаWilliam Drury, Norton I: Emperor of the United States (Dodd, Mead & Co., 1986), p. 10. "The age on the coffin lid, however, was merely a guess. At the inquest, Eva Hutchinson, the landlady of Eureka Lodgings which was the cheap hotel that was the Emperor's home for seventeen years, had testified that to the best of her belief he was 'a Jew of London birth'. And his age? Oh, about sixty-five. The coroner, lacking a birth certificate or any other material evidence, had simply accepted her word. And so the plate on his casket had been inscribed: JOSHUA A. NORTON DIED JANUARY 8, 1880 AGED 65 YEARS.". У эсэ 1923 года, апублікаваным Каліфарнійскім гістарычным таварыствам, гісторык Роберт Эрнэст Коўэн сцвярджаў, што «імператар» нарадзіўся 4 лютага 1819 года. У спісах пасажыраў La Belle Alliance, карабля, які перавёз сям’ю Нортанаў з Англіі ў Паўднёвую Афрыку, пазначана, што хлопчыку было два гады"1820 Settler Party: Willson" at 1820Settlers.com. This page contains information about the passage of the ship La Belle Alliance that carried young Joshua and his family from London to South Africa from February to May 1820, including the London passenger list showing Joshua to have been 2 years old at the time of his boarding..
Пасля смерці бацькоў 23 лістапада 1849 года Джошуа Нортан прыбыў у Сан-ФранцыскаJohn Lumea, "How and When Did Joshua Norton Get to San Francisco? , The Emperor Norton Trust, February 10, 2017.John Lumea, "Did Joshua Norton Really Arrive in San Francisco With a $40,000 Inheritance That He Built Into a Quarter-Million-Dollar Fortune in 3 Years?" , The Emperor Norton Trust, April 12, 2017.. У горадзе ён дамогся вялікага поспеху ў гандлі і ў спекуляцыях нерухомасцю. Да канца 1852 года мужчына стаў адным з найбольш паспяховых і паважаных грамадзян горада. У снежні 1852 года, калі ў Сан-Францыска вырасла цана на кітайскі рыс, прадпрымальнік закупіў 91 тону рыса. Неўзабаве ў горад стаў паступаць перуанскі рыс, і цана ўпалаJohn Lumea, "San Francisco Rice Imports From Late 1852 to Early 1853 Point to Market Specifics of Joshua Norton's Gambit" , The Emperor Norton Trust, May 22, 2022..
На працягу амаль двух гадоў, з пачатку 1853 да канца 1854, Нортан і гандляры рысам былі ўцягнутыя ў працяглую судовую цяжбу. Нягледзячы на тое, што прадпрымальнік перамог у судах ніжэйшай інстанцыі, калі справа дайшла да Вярхоўнага суда Каліфорніі, ён прайграўRuiz v. Norton, 4 Cal. 355 (1854) Oct. 1854 · Supreme Court of California 4 Cal. 355.
Нортан апынуўся банкрутам і стаў размяшчаць газетныя аб’явы па продажы розных тавараў, жывучы ў цяжкіх умовах у рабочым доме-інтэрнаце.
Імператар ЗША
Газетныя акты У Нортана расла незадаволенасць праблемамі прававых і палітычных структур Злучаных Штатаў. У ліпені 1859 года ён выдаў кароткі маніфест, адрасаваны «грамадзянам уніі». У ім у самым шырокім сэнсе акрэслены нацыянальны крызіс і прапанаваны імператыў дзеянняў па яго вырашэнні на самым базавым узроўні. Маніфест быў надрукаваны ў якасці платнай рэкламы ў San Francisco Daily Evening BulletinJohn Lumea, "'A New State of Things?' A Pre-Imperial Proclamation from Joshua Norton in July 1859," March 8, 2022, The Emperor Norton Trust.. Праз два месяцы, 17 верасня 1859 года, Нортан перадаў у тую ж рэдакцыю ліст, у якім аб’явіў сябе «Імператарам гэтых Злучаных Штатаў». Газета апублікавала яго ў вечаровым выпуску, успрыманяўшы гэта як жартJohn Lumea, "Joshua Norton at the Transamerica Pyramid," The Emperor Norton Trust, December 14, 2022..
Далей Нортан выдаў мноства дэкрэтаў па дзяржаўных справах, у тым ліку дэкрэт ад 12 кастрычніка 1859 года аб афіцыйным скасаванні Кангрэса Злучаных ШтатаўProclamation of Emperor Norton, San Francisco Daily Evening Bulletin, 12 October 1859, p.3. Genealogy Bank via The Emperor Norton Trust.. У імператарскім указе, выдадзеным у студзені 1860 года, ён заклікаў армію зрынуць выбраных службовых асоб КангрэсаProclamation of Emperor Norton, San Francisco Daily Evening Bulletin, 4 January 1860, p.3. Genealogy Bank via The Emperor Norton Trust.. У ліпені 1860 года апублікаваны дэкрэт аб ліквідацыі рэспублікі на карысць часовай манархііProclamation of Emperor Norton, San Francisco Daily Evening Bulletin, July 27, 1860, p.3. Genealogy Bank via The Emperor Norton Trust.. У 1862 годзе самаабвешчаны васпан выдаў мандат, загадваючы Рымска-каталіцкай царкве і пратэстанцкім цэрквам публічна пасвяціць яго ў «імператара», спадзеючыся вырашыць шматлікія спрэчкі, якія прывялі да грамадзянскай вайны.
У пракламацыі ад 12 жніўня 1869 года, апублікаванай у San Francisco Daily Herald, ён абвясціў аб ліквідацыі Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый, патлумачыўшы, што «жадае супакоіць рознагалоссі партыйнай барацьбы, якія зараз існуюць у нашым царстве»An original copy of the edition of the San Francisco Daily Herald where the proclamation was published is at the California State Library. A photocopy of the section of the newspaper column that includes the proclamation is an illustration in Allen Stanley Lane, Emperor Norton: The Mad Monarch of America (The Caxton Printers, 1939), illustration page inserted between pages 168 and 169..
Некаторыя з яго імператарскіх указаў адрозніваліся глыбокай дальнабачнасцю. Кажуць, што ён нібыта выдаў інструкцыю па стварэнні Лігі Нацый. «Імператар», акрамя таго, заклікаў да будаўніцтва падвеснага моста або тунэля паміж Оклендам і Сан-Францыска. Праз многія гады пасля яго смерці такі планы быў ажыццёўлены, калі пабудавалі мост Сан-Францыска — Окленд-Бэй. З 1930-х гадоў прадпрымаліся спробы назваць мост у гонар «васпана»Mechanics' Institute, "'Emperor Norton Bridge' in 2022?" , talk by John Lumea, founder of The Emperor Norton Trust, March 22, 2022..
Штодзённасць «Імператар» пражываў на Commercial Street, дом 624John Lumea, "Joshua Norton in the Census of 1870," The Emperor Norton Trust.. Самаабвешчаны манарх насіў сінюю армейскую форму з пазалочанымі эпалетамі, якую некалі перадалі яму афіцэры. Вобраз дапаўнялі кіёчак, парасон і бабровая шапка, упрыгожаная пёрамі паўліна або страусаPhotographs of Emperor Norton , The Emperor Norton Trust.. «Васпан» еў у розных установах грамадскага харчавання, дзе яго бясплатна частавалі, і дзяліўся ежай з сабакамі.
Гарадская адміністрацыя аплачвала «імператару» жыллё. Больш за тое, на любой тэатральнай прэм’еры для «манарха» і яго сабак (Бумера і Лазаруса) спецыяльна рэзерваваліся месцы. Ім таксама было дазволена наведваць пасяджэнні Акадэміі навук Сан-Францыска і слухаць дыскусіі навукоўцаў. «Імператар» стаў ганаровым і бясплатным пасажырам кабатажных параходаў.
Ён выпусціў свае ўласныя грошы ў выглядзе вэксаляў, якія прымаліся ў некаторых рэстаранах Сан-Францыска. Банкноты былі наміналам ад пяцідзесяці цэнтаў да дзесяці долараў.
У 1867 годзе спецыяльны афіцэр дапаможных сіл паліцыі (прыватны ахоўнік, якога нанімалі жыхары раёнаў або ўладальнікі бізнесу) Арман Барб’е арыштаваў Нортана, каб адправіць яго на прымусовае лячэнне ў псіхушку. Інцыдэнт абурыў многіх грамадзян"Arrest of the Emperor" , Daily Alta California, January 22, 1967.. Начальнік паліцыі Патрык Кроўлі загадаў вызваліць арыштаванага і прынёс афіцыйныя прабачэнні.
Замежная дыпламатыя Нортан напісаў шмат лістоў брытанскай каралеве Вікторыі, у тым ліку з прапановай ажаніцца, каб «умацаваць сувязі паміж народамі».
У 1862 годзе, калі французскі імператар Напалеон III захапіў Мексіку, нехта прапанаваў Нортану тытул «Пратэктар Мексікі». Той спачатку пагадзіўся, але затым адмовіўся.
Смерць Увечары 8 студзеня 1880 года, накіроўваючыся на дэбаты ў Каліфарнійскую акадэмію навук, Нортан страціў прытомнасць на скрыжаванні Каліфарнійскай вуліцы і Дзюпон-стрыт (цяпер Грант-авеню), праз дарогу ад старога сабора Святой Марыі. Яго ўбачыў паліцыянт і паспяшаўся за карэтай, каб даставіць у гарадскую прыёмную бальніцу. Аднак «васпан» памёр раней, чым паспела прыбыць карэта. На наступны дзень газета The Call надрукавала: «Нортан I, з ласкі Божай, імператар Злучаных Штатаў і пратэктар Мексікі, пакінуў гэтае жыццё»John Lumea, "Setting the Record Straight on the Famous Emperor Norton Obit(s)" , The Emperor Norton Trust, December 15, 2017..
Пасля смерці сярод яго рэчаў знайшлі пяць—шэсць долараў дробнымі, адзін залаты суверэн, калекцыю кіёў, патрапаную шаблю, розныя галаўныя ўборы, французскі франк 1828 года і некалькі імперскіх аблігацый. Таксама меліся фальшывыя тэлеграмы, быццам бы ад расійскага цара Аляксандра II, які віншаваў Нортана з надыходзячым шлюбам з каралевай Вікторыяй, і ад прэзідэнта Францыі, які прадказвае, што такі саюз будзе катастрафічным для міру ва ўсім свеце. Разам з гэтым знойдзены лісты да каралевы Вікторыі і 98 акцый неіснуючага залатога рудніка.
Для збору сродкаў для пахавання быў арганізаваны спецыяльны фонд, заказана труна з ружовага дрэва. Пахаванне Нортана прайшло ў нядзелю, 10 студзеня. Выданне San Francisco Chronicle паведаміла, што на развітанне з імператарам прыйшло каля 10 000 чалавек. Насамрэч вялікі натоўп быў толькі ў пачатку працэсіі. Да труны імператара прыехалі толькі тры экіпажы, а на самім пахаванні прысутнічала каля трыццаці чалавекJohn Lumea, "A Funeral Cortege 'Two Miles Long'? Not Really." , The Emperor Norton Trust, May 22, 2023.
У культуры Асоба Нортана паслужыла правобразам персанажаў у творах Марка Твена, Роберта Льюіса Стывенсана, Сельмы Лагерлёф, Чарльза Букоўскага і іншых.
Крыніцы
Літаратура
Cowan, Robert Ernest. "Norton I, Emperor of the United States and Protector of Mexico (Joshua A. Norton, 1819–1880)" in Quarterly of the California Historical Society, October 1923. San Francisco: California Historical Society, 1923. Cowan, Robert E., et al. The Forgotten Characters of Old San Francisco. Los Angeles: The Ward Ritchie Press, 1964. Cowan's title essay includes an Emperor Norton section that essentially is an expanded version of his 1923 article for the California Historical Society.
Lumea, John (2014–present). Articles on the life and legacy of Emperor Norton for The Emperor Norton Trust.
Спасылкі
The Emperor Norton Trust, «Магіла імператара Нортана» ў Atlas Obscura
Катэгорыя:Прэтэндэнты на прастол Катэгорыя:Постаці Сан-Францыска Катэгорыя:Прадпрымальнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Прадпрымальнікі ЗША