Пісьмо баса (bassa), таксама вядома як вах (vah), — алфавітная пісьменнасць, ужывальная для запісу мовы баса, адной з моў Ліберыі. Сама мова належыць да заходнеафрыканскай групы моў кру і мае каля носьбітаў з аднайменнага народа, які пражывае галоўным чынам у Ліберыі.
Пісьмо баса часам апісваецца як складовае пісьмо, падобнае пісьменнасці ваі. У рэчаіснасці, пісьмо баса паўнавартасны алфавіт. Яно абазначае 23 зычных, 7 галосных і пяць тонаў. Тоны абазначаюцца наборам кропак і рыс, якія ставяцца ўнутры галосных літар.
На мове баса пісьменнасць называецца «вах», што значыць «ставіць знак». Сёння пісьмо амаль поўнасцю выйшла з ужытку, замененае лацінскай графікай.
Паходжанне Паходжанне алфавіту баса незразумела.
У 1900-х гадах Томас Нарвін Льюіс адкрыў, што некаторыя былыя рабы з народа баса ў Бразіліі і Вест-Індыі карысталіся ўласнай пісьменнасцю. Люіс раней не сустракаўся з гэтым алфавітам, і пасля таго як вывучыў яго сам, вырашыў адрадзіць пісьменнасць баса ў Ліберыі.
Паводле іншай версіі, алфавіт быў распрацаваны Люісам самастойна.
Люіс атрымаў доктарскую ступень па хіміі ў Сіракузскім універсітэце ў ЗША. Пасля заканчэння вучобы ён вярнуўся ў Ліберыю, папярэдне замовіўшы ў Дрэздэне друкарскі станок для сваёй пісьменнасці. У Лібэрыі ён заснаваў школу, у якой навучанне адбывалася на пісьмовасьці баса. Першая кніга выйшла каля 1907 года.
З часам пісьменнасць выйшла з ужытку з прычыны складанасцяў з яе прымяненнем у выдавецкай справе. Аднак яна карыстаецца вялікай павагай і ўсё яшчэ выкарыстоўваецца людзьмі старэйшага ўзросту, пераважна для вядзення запісаў.
Літары Вах пішацца злева направа. Гэта паўнавартасны алфавіт з 23 зычнымі літарамі, сямю галоснымі і пяццю тонавымі дыякрытычнымі знакамі. Кропка абазначаецца знакам 𖫵.
𖫧a𖫢b𖫔/ɓ𖫟c𖫗d𖫦/ɖ𖫕/dy𖫫e𖫬ɛ𖫓f𖫖g𖫝gb𖫔gm𖫤h𖫠hw𖫭i𖫙j𖫑k𖫘kp𖫐n𖫨ɔ𖫩o𖫥p𖫒s𖫡t𖫪u𖫣v𖫛w𖫚/xw𖫜z
Тоны Вах выкарыстоўвае пяць дыякрытычных знакаў для абазначэння танальнасці галосных. Пісьменнасць адрознівае пяць тонаў: высокі, нізкі, сярэдні, сярэднеўзыходны і сыходны.
+Дыякрытыка тонаў і прыклады з літарай ⟨𖫧⟩высокі𖫰◌ нізкі𖫱◌ сярэдні𖫲◌ сярэднеўзыходны𖫳◌ сыходны𖫴◌ 𖫰𖫧𖫧𖫱𖫲𖫧𖫳𖫧𖫧𖫴
Унікод Шрыфт «Bassa Vah» быў дададзены ў стандарт Unicode у чэрвені 2014 года з абнаўленнем версіі 7.0.
Пісьмо баса ахоплівае дыяпазон U+16AD0–U+16AFF:
Крыніцы
Спасылкі Пісьмо баса на сайце Omniglot
Катэгорыя:Алфавіты Катэгорыя:Мовы кру Катэгорыя:Пісьменнасці Афрыкі