Кала́вуры () — беларускі шляхецкі род гербу «Астоя». Вядомы з XVI ст., занесены ў VI частку РК Мінскай губерні.Алфавитный список дворянским родам Минской губернии, внесенным в дворянскую родословную книгу по 1-е июля 1903 года с приложением списка губернским и уездным предводителям и депутатам дворянства, а также секретарям депутатского собрания. — Минск: Губернская Типография, 1903. 162 с. С. 47.
Паходжанне На думку Рамана Гарашкевіча, Калавуры — шляхецкі род татарскага паходжання, аселы ў Пінскім княстве, версія грунтуецца на цюркскай этымалогіі (цюркскае «karaul» — варта).Horoszkiewicz, R. Spis rodów szlachty zaściankowej ziemi pińskiej. — Warszawa, 1937. — S. 21. Тым часам, слова «калавур» магло мець і славянскае паходжанне.Словник української мови: в 4-х тт. / За ред. Б. Грінченка. — К., 1907—1909. — Т. 2. — С. 209.
Гісторыя У 1517 годзе пінскі князь Фёдар Іванавіч Яраславіч выдаў замуж Агрэнку Калавураўну, якая была дворнай пані княгіні Алены з Алелькавічаў, за Венедыкта Фурсовіча. У якасці пасагу ёй былі нададзены пяць дварышчаў у вёсках Паршэвічах, Ганчарах, Навошычах і Ляхавічах. Паводле ўмоў надання, гэтая маёмасць магла пераходзіць у спадчыну выключна дзецям, народжаным у гэтым шлюбе.
У 1521 годзе пінскі баярын Фёдар Ленкавіч Калаур выдаў ліст на продаж сваёй «Літвінаўскай зямлі» Арэсту Кігіру. У лісце згаданы сыны Фёдара — Іван і Далмат, а таксама жонка Марыя.
На Попісе 1528 года Фёдар Ленкавіч і Дзяніс Коревуловіч запісаны сярод конных баяр.
На Попісе 1567 года чатыры Калавуры запісаны як баяры Пінскага павета — возны Пінскага павету Пронка Дзянісавіч, Радка Сямёнавіч, Іван і Далмат.Русская историческая библиотека. Том 33. Литовская метрика. Отдел 1. Часть 3: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского. — Петроград: Типография Главного Управления Уделов, 1915. 1878 с 614—617
Хоць Фёдар Ленкавіч згадваецца як землеўладальнік у Пінску ў 1552—1555 гадах, маёнтак Калавуравічы, які, хутчэй за ўсё, быў нададзены яму за службу і дзе асела галіна роду, упершыню ўпамінаецца ў 1567 годзе. У 1767 годзе ў Калавуравічах жыў шляхціч Давыд Калавур.Horoszkiewicz, R. Spis rodów szlachty zaściankowej ziemi pińskiej. — Warszawa, 1937. — S. 21.
Прадстаўнікі роду адыгрывалі значную ролю ў грамадска-палітычных справах Піншчыны. Так, Пётр Калавур быў выбраны як дваранскі дэпутата ад Пінска ў 1853 годзе.Алфавитный список дворянским родам Минской губернии, внесенным в дворянскую родословную книгу по 1-е июля 1903 года с приложением списка губернским и уездным предводителям и депутатам дворянства, а также секретарям депутатского собрания. — Минск: Губернская Типография, 1903. 162 с. С. 157. Калавуры падтрымалі паўстанне Каліноўскага. Да палескага паўстанцкага аддзелу Рамуальда Траўгута далучыўся Васіль Калавур.Восстание Кастуся Калиновского. Полесский отряд. — История Пинска. Імаверна, да паўстання таксама далучыліся вучні Пінскай гімназіі Атон і Сцяпан Калавуры, якія не з’явіліся ў навучальную ўстанову ў 1863 годзе.Ильин А. Л., Игнатюк Е. А. Очерки истории культуры Пинщины (IX — нач. XX вв.). Пинск, 2013. Казімір Калавур (нар. 1834, Пінск), судовы службовец у Мінску, удзельнічаў у паўстанні 1863—1864 гадоў. У 1933 годзе ўдзельнікам паўстання Васілю Калавуру, Сямёну Калавуру і Антону Шаламіцкаму паставілі помнік у Шаломічах.«Echa Polesia» № 1 (37). — Brześć, 2013. — S. 24.Памятник повстанцам 1863 года установлен в Пинском районе. — Першы Рэгіён.
У 1880 годзе начальнікам Аўліеацінскага павету Расійскай імперыі прызначаны Васіль Калавур, усходазнавец і археолаг Туркестана.Лунин, Б. В. Из истории русского востоковедения и археологии в Туркестане. Туркестанский кружок любителей археологии (1895—1917 гг.). — Ташкент, 1958. — 318 с.
Шэраг Калавураў рэпрэсавалі ў 1940-х — 1950-х гады, з адкрытых спісаў вядома 7 чалавек такога прозвішча з Пінскай вобласці Беларускай ССР.Indeks Represjonowanych. — Instytut Pamięci Narodowej.Жертвы политического террора в СССР . — Международное общество «Мемориал».
Крыніцы
Спасылкі Пінская шляхта на сайце «Гісторыя Пінску»
Катэгорыя:Вялікалітоўская арыстакратыя