Hawkei — аўстралійскі лёгкі паўнапрывадны бронеаўтамабіль. Распрацаваны ў 2010 годзе для задавальнення патрэб Сіл абароны Аўстраліі ў лёгкай браняванай патрульнай машыне і для замены некаторых варыянтаў Land Rover Perentie.
Hawkei названы ў гонар Acanthophis hawkei, віду смяротнай змеі, названай, у сваю чаргу, у гонар прэм’ер-міністра Аўстраліі Боба Хоўка (1983—1991) .
Бранявік вагой 7 тон. Мае ўбудаваныя сістэмы, якія дазваляюць выкарыстоўваць машыну ў якасці баявой платформы. Прызначаецца для перамяшчэнне войскаў, камандавання і кіравання, радыёэлектроннай барацьбы, сувязі, назірання і разведкі. У лік генеральных падрадчыкаў уваходзяць: Thales Australia, Boeing Australia, Plasan (Ізраіль) і PAC Group. У кастрычніку 2015 года ўрад Аўстраліі абвясціў аб куплі 1100 аўтамабіляў Hawkei ў Thales Australia.
Ва ўсіх варыянтах бронемашыны выкарыстоўваецца адна і тая ж чатырохколавая платформа.
У версіі з 4 дзвярыма маецца падвойная кабіна з экіпажам ад чатырох да шасці чалавек. Можа ўсталёўвацца баявы модуль з 12,7-мм кулямётам або 40-мм гранатамётам.
Варыяцыя з 2 дзвярыма выкарыстоўвае аднамесную падоўжаную кабіну. Экіпаж складаецца з 2—3 чалавек і мае падрыхтаваную масу ў 6,8 тон з намінальнай грузападымальнасцю ў 3 тоны.
У версіі для пагранічнікаў кабіная двайная. Экіпаж — ад чатырох да шасці чалавек. Бронеаўтамабіль абсталёўваецца радарам, сістэмамі назірання і сувязі.
Крыніцы
Спасылкі Hawkei - афіцыйны сайт Hawkei. Thales Protected Mobility - афіцыйны сайт вытворцы.
Катэгорыя:Пазадарожнікі Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта