thumb|right|300px|Рымская правінцыя Прыморскія Альпы (адзначана жоўтым) каля 117 года н. э.

Прыморскія Альпы () — правінцыя Рымскай імперыі, адна з трох невялікіх правінцый, якія знаходзіліся ў Альпах на граніцы сучасных Францыі і Італіі.

Асноўным прызначэннем гэтых правінцый было падтрыманне ў парадку дарог праз альпійскія перавалы. Прыморскія Альпы межавалі з Нарбонскай Галіяй на захадзе, Коцкімі Альпамі на поўначы і Італіяй на ўсходзе.

У 14 да н.э. вобласць была ўзята пад пратэктарат імператарам Актавіянам Аўгустам. Правінцыя на гэтым месцы, відаць, была арганізавана пры Нероне ў 63 годзе, калі мясцоваму насельніцтву было нададзена лацінскае права. Улада над правінцыяй была перададзена пракуратару Аўгуста. Пасля рэформ Дыяклетыяна, тэрыторыя Прыморскіх Альпаў была злучана з Коцкімі Альпамі і Нарбонскай Галіяй.

Сталіца Прыморскіх Альпаў размяшчалася ў Цэменелуме (, цяпер раён горада Ніца ў Францыі), а ў позняй антычнасці была перанесена ў Эбурадонум.

Мясцовае насельніцтва складалася з трох асноўных плямёнаў: лігураў, капілатаў і мантанаў. Пра гэтыя народы згадвае пастаўлены Аўгустам трафей. У правінцыі размяшчалася тры кагорты: cohors Ligurum et Hispaniorum, cohors II Ligurum і cohors Nauticorum.

Крыніцы

Літаратура Davide Faoro, Novità sui Fasti equestri della Rezia, in Quaderni friulani di archeologia n. XVII, Trieste 2007, pp. 97–120.