Уільям Макрэдзі (; ) — англійскі акцёр, рэжысёр.

Творчасць Дэбютаваў у 1810 годзе ў Бірмінгеме. З 1816 у Лондане ў тэатрах «Ковент-Гардэн» (у 1837—39 кіраўнік), «Друры-Лейн» (у 1841—43 кіраўнік). Пастаноўшчык і выканаўца галоўных роляў у п’есах: «Генрых V» У. Шэкспіра, «Два Фаскары» Дж. Байрана, «Страфард» Р. Браўнінга, «Ліёнская прыгажуня», «Рышэльё» Э. Дж. Булвер-Літана.

Акцёр вялікага драматч=ычнаг тэмпераменту. Яго мастацтву ўласціва яркая тэатральнасць, глыбокае пранікненне ў псіхалагічную сутнасць вобраза. Адзін з першых адрадзіў на сцэне сапраўдныя шэкспіраўскія тэксты. Сярод роляў: кароль Лір, Гамлет, Макбет (аднайменыыя п’есы У. Шэкспіра).

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Акцёры Англіі